Нямецкі слівавы пірог
Выгляд
Нямецкі слівавы пірог | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкі слівавы пірог (цвечгэнкухэн, ням.: Zwetschgenkuchen або пфлаўмэнкухэн, ням.: Pflaumenkuchen) — адкрыты фруктовы пірог з начыннем са свежай летняй сіняй слівы на дражжавым або пясчаным цесце, выпекаецца на блясе. На тонкі пласт цеста выкладваюцца разрэзаныя на палоўкі слівы без костак. Часам пірог пасыпаюць кандытарскай дробкай. Папулярны ў розных рэгіёнах Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі, хоць і называецца па-рознаму. У Германіі лічыцца традыцыйным пірагом з Аўгсбурга.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нямецкі слівавы пірог