Нясвіжская балетная школа
Выгляд
Нясвіжская балетная школа — балетная школа, якая дзейнічала ў 1758—1790 гадах у г. Нясвіж пры Нясвіжскім тэатры Радзівілаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Школа была створана М. К. Радзівілам Рыбанькай. У ёй рыхтавалі для тэатра артыстаў балета з дзяцей прыгонных.
Кіраўнікамі школы былі:
- Л. М. Дзюпрэ (1758—1760);
- Я. Аліўе (з 1762);
- А. Лойка (з 1779);
- Г. Петынеці (з 1780).
У кантракце, заключаным 3 сакавіка 1758 года з Л. М. Дзюпрэ на 3 гады, было запісана, што «ён будзе таксама вучыць васьмярых дзяцей і маладых людзей для балета ў тэатры».
У «Дыярыушы» ад 9 снежня 1759 года адзначана: «упершыню хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі балет, добра ў іх атрымлівалася». Першы балет з удзелам навучэнцаў школы — «Балет з Арлекінам».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Нясвіжская балетная школа // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.