Нёман-52012

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нёман-52012
Вытворца ААТ "Лідскія аўтобусы "Нёман"
Месца вытворчасці Ліда, Сцяг Беларусі
Гады выпуску 20012018[1]
Тып Прыгарадны
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Нёман-52012 на Вікісховішчы

Нёман-52012 — прыгарадны аўтобус, які выпускаўся Лідскім заводам Нёман. Створаны на базе ЛіАЗ-5256, ліцэнзію на вытворчасць якога завод атрымаў у сярэдзіне 1990-х гадоў.

Апісаннне[правіць | правіць зыходнік]

Кузаў[правіць | правіць зыходнік]

Кузаў — аўтобуса цэльнаметалічны, вагоннага тыпу, апорны, выкананы з ацынкаванага ліста. Пярэдняя і задняя панэлі кузава выраблены са шклапластыка.

У салоне аўтобуса ўсталявана чатыры шэрагі сядзенняў (здвоеныя сядзенні ўздоўж абодвух бартоў), уздоўж задняга борта ўстаноўлена сядзенне на ўсю шырыню салона. Агульная колькасць месцаў — 86. Колькасць месцаў для сядзення — 45.

Рухавік[правіць | правіць зыходнік]

Сілавы агрэгат усталяваны падоўжна ў заднім звесе, а радыятар сістэмы астуджэння — папярочна.

На аўтобусах ранніх выпускаў усталёўваўся васьміцыліндравы V-падобны дызельны рухавік КамАЗ. Яго аб'ём складаў 10,85 літраў, максімальная магутнасць — 237 к.с. (176 кВт) максімальны круцільны момант 833 Н * м. Аднак такі рухавік з'яўляецца вельмі ненадзейным і складаным у абслугоўванні, таму ў цяперашні час на аўтобус устанаўліваецца шасціцыліндравы V-падобны дызельны рухавік ЯМЗ-236НЕ2.

Хадавая частка[правіць | правіць зыходнік]

Пярэдні мост складаецца з двух рычагоў падвескі і замацаваных на іх праз шворан колава-ступічных вузлоў. Бэлька — неразразная. Падвеска — залежная, пнеўматычная на двух пнеўмабалонах з двума тэлескапічнымі амартызатарамі і адным рэгулятарам палажэння кузава[2].

Задні — падвойная разнесеная галоўная перадача з цэнтральным канічным рэдуктарам і планетарнымі колавымі перадачамі. Вырабляўся Мінскім заводам колавых цягачоў. Падвеска задняга моста — залежная пнеўматычная на чатырох пнеўмабалонах з чатырма тэлескапічнымі амартызатарамі і двума рэгулятарамі палажэння кузава[3].

Зноскі

  1. Ингредиенты хита. Производственный репортаж из цехов завода "Неман" (руск.). mpark.pro (15 лістапада 2019). Праверана 16 лістапада 2019.
  2. Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 2) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 06. (руск.)
  3. Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 1) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 03. (руск.)

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]