Нёман (еўрарэгіён)

Еўрарэгіён «Нёман» — еўрарэгіён створаны 6 чэрвеня 1997 году ў выніку трохбаковага пагаднення паміж Польшчай, Літвой і Беларуссю. Ён быў створаны для супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, інтэнсіфікацыі сацыяльных, эканамічных і палітычных сувязей для раёнаў, якія маюць блізкае геаграфічнае становішча, агульную гістарычную і культурную спадчыну і падобныя традыцыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ініцыятыва стварэння еўрарэгіёну з'явілася на пачатку 1995 года ў Дэкларацыі 2-га Балтыйскага эканамічнага форуму, а ў лістападзе было падпісана пагадненне аб стварэнні Праўлення Еўрарэгіёну Нёман. 6 чэрвеня 1997 г. у Аўгустове "Пагадненне аб стварэнні трансгранічнага аб'яднання еўрарэгіёну «Нёман»" было падпісаны польскімі, беларускімі і літоўскімі прадстаўнікамі. 4 красавіка 2002 ў Беластоку была прынятая ў аб'яднанне Калінінградская вобласць Расійскай Федэрацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- “Еўрарэгіён Нёман – 2015” у Гародні Архівавана 17 жніўня 2016.