Еўрарэгіён Дняпро
Еўрарэгіён «Дняпро» — прыгранічная супольнасць, створаная ў 2003 годзе на тэрыторыі абласцей трох дзяржаў: Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Гомельскай вобласці Беларусі і Чарнігаўскай вобласці Украіны. «Дняпро» стаў першым еўрарэгіёнам на постсавецкай прасторы, створаным без удзелу краін-членаў і кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз[1].
Асноўныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У Статуце еўрарэгіёну «Дняпро» галоўнай яго мэтай называецца садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю, навуковаму і культурнаму супрацоўніцтву прыгранічных тэрыторый[2].
Структура еўрарэгіёну ўключае ў сябе:
- Савет Прыгранічнай супольнасці;
- Прэзідыум Супольнасці;
- Сакратарыят Супольнасці;
- каардынацыйныя бюро Сакратарыята ў Бранску, Гомелі і Чарнігаве;
- рэвізійную камісію;
- рабочыя групы.
Асноўнымі кірункамі дзейнасці еўрарэгіёну можна назваць:
- эканоміку і занятасць,
- транспарт і сувязь,
- культуру і адукацыю,
- турызм,
- ахову здароўя,
- сацыяльную сферу,
- інфраструктуру і абарону навакольнага асяроддзя.
У галіне экалогіі прыярытэтнымі з'яўляюцца пытанні, звязаныя з наступствамі Чарнобыльскай аварыі, а таксама праблемы басейнаў рэк Дзясны і Дняпра.
Выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2011 году: междунар. научный ежегодник / Черниговский нац. педагогический ун-т им. Т. Г. Шевченко. — Чернигов: Десна. Полиграф, 2012. — 168 с. ISBN 978-966-264-619-1.
- Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2012 году: междунар. сб. науч. ст. / междунар. редкол.: О. М. Демиденко (отв. ред.), Н. Н. Кривальцевич (зам. отв. ред.), О. М. Макушников (науч. ред.), Ю. В. Панков (отв. секр.) [и др.]; Гом. обл. исполн. ком., Ин-т истории НАН Б, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины [и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. — 201 с. ISBN 978-985-439-791-7.
- Археологические исследования в еврорегионе «Днепр» в 2013 году: научный ежегодник / Брянский гос. ун-т им. академика И. Г. Петровского. — Брянск, 2014. — 292 с.[3]
Зноскі
- ↑ Еўрарэгіён «Дняпро». Архівавана 25 мая 2012.
- ↑ Статут прыгранічнай супольнасці «Еўрарэгіён „Дняпро“».(недаступная спасылка)
- ↑ Краўцоў, А. Даследчыкі з трох краін выпусцілі сумесны археалагічны зборнік (бел.) Архівавана 24 снежня 2014. // Гомель гражданский. — 2014. — 12 снежня.