Нікалас Мас
| Нікалас Мас | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | студзень 1634[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | снежань 1693[4][5] (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | жанравы жывапіс[3], партрэт[3], гістарычны жывапіс[3], group portrait[d][3] і fruit painting[d][3] |
| Уплыў | Рэмбрант |
| Уплыў на | Юстус дэ Гелдэр[d], Jacob Moelaert[d][3], Margaretha van Godewijk[d][3], Johannes Vollevens[d][3] і Philip Tideman[d][3] |
Нікалас Мас (нідэрл.: Nicolaes Maes; ахрышчаны ў студзені 1634, Дордрэхт — пахаваны 24 лістапада 1693, Амстэрдам) — галандскі мастак, знакаміты сваімі партрэтамі і жанравым жывапісам. Быў вучнем Рэмбранта, вярнуўся да працы ў сваім родным горадзе Дордрэхце на 20 гадоў. У канцы сваёй кар’еры вярнуўся ў Амстэрдам, дзе стаў вядучым мастаком-партрэтыстам свайго часу. Мас унёс свой уклад у развіццё жанравага жывапісу ў Нідэрландах і быў самым выдатным партрэтыстам, які працаваў у Амстэрдаме апошнія тры дзесяцігоддзі XVII стагоддзя.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і багатага купца Герыта Маса і Іды Херман. Пачаў вучыцца жывапісу ў Дордрэхце. Каля 1648 года прыехаў у Амстэрдам і паступіў вучнем у майстэрню Рэмбранта, дзе заставаўся да 1653 года. Яго раннія палотны, якія паказваюць жанравыя сцэны ў цёмна-чырвоных танах, настолькі нагадваюць карціны Рэмбранта таго ж часу, што ў некалькіх выпадках працы Маса ў розных музеях былі прыпісаны Рэмбранту.
У 1653 годзе Нікалас Мас вярнуўся ў Дордрэхт і адкрыў уласную майстэрню. Вяршыняй яго творчасці лічыцца перыяд з 1655 па 1665 год, калі ён у асноўным маляваў жанравыя сцэны, якія адбываюцца ў прахадных пакоях з вокнамі. Гэты аспект яго творчасці паўплываў на мастакоў дэлфцкай школы, асабліва Яна Вермера і Пітэра дэ Хоха, для якіх інтэр’еры з бакавым святлом з вокнаў зрабіліся асноўным матывам творчасці. Любімым сюжэтам твораў Маса гэтага перыяду былі жанчыны, якія чытаюць або моляцца, ці спячыя старыя.
Паміж 1665 і 1667 годам Мас наведаў Антверпен і, магчыма, нават некаторы час жыў там. Затым ён вярнуўся ў Дордрэхт, а ў 1673 годзе пераехаў у Амстэрдам, дзе і жыў да самай смерці. У 1660-я гады ён адышоў ад стылю Рэмбранта і пачаў пісаць партрэты ў яркіх танах, бліжэй да стылю ван Дэйка, якія мелі вялікі поспех.
Зноскі
- ↑ а б в Regionaal Archief Dordrecht
- ↑ https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO1300_I Праверана 29 красавіка 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к ECARTICO Праверана 10 лістапада 2025.
- ↑ https://archive.org/details/catalogueraisonn06hofsuoft/page/472/mode/2up?view=theate — С. 473.
- ↑ (unspecified title) Праверана 29 красавіка 2021.