Перайсці да зместу

Ніканор Андрэевіч Лявухін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніканор Андрэевіч Лявухін
Дата нараджэння 22 ліпеня 1918(1918-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 1944(1944-06-18) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Ніканор Андрэевіч Лявухін (4 жніўня 1918, с. Антонаўка, Нова-Тар’яльскі раён, Марый Эл — 27 чэрвеня 1944, Светлагорскі раён, Беларусь) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943).

З сялян. Працаваў у калгасе, бухгалтарам сельпо, на хлебазаводзе. У чырвонай Арміі з 1939 года. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з сакавіка 1943 года. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад Кіева. У ноч на 24 верасня 1943 года камандзір гарматы гв. малодшы сяржант 241-га гв. стралковага палка 75-й гв. стралковай дывізіі 65-й арміі Н. А. Лявухін са сваім разлікам, гарматамі і боепрыпасамі пераправіўся цераз раку, прамой наводкай падбіў варожы танк і самаходную гармату, знішчыў некалькі агнявых кропак гітлераўцаў, што забяспечыла пераправу нашых часцей.

Загінуў 18 чэрвеня 1944 года ў баі каля вёскі Язвін. Пахаваны ў брацкай магіле ў г.п. Парычы, дзе ягоным імем названа вуліца. У Светлагорску на Алеі Герояў усталяваны бюст[1].

Зноскі

  1. Ніканор Андрэевіч Лявухін(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.