Нікола Васілевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Нікола Васілевіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1991(1991-06-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Вайводзіна
Нумар 15
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 2010 Сербія Калубара (Лазаравац)
Клубная кар’ера*
2008 — 2011 Сербія Калубара (Лазаравац) 28 (0)
2012 — 2014 Сербія ОФК (Бялград) 78 (1)
2015 — 2016 Румынія Пандурый (Тыргу-Жыу) 42 (1)
2017 Японія Такусіма Вортыс 21 (0)
2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2019 — Сербія Вайводзіна (Нові-Сад)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.


Нікола Васілевіч (сербск.: Никола Васиљевић; нар. 30 чэрвеня 1991, Лазаравац, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Вайводзіны» з Нові-Сада.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сербскім горадзе Лазаравац і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Калубара». Ва ўзросце 17 гадоў пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, якая гуляла ў Першай лізе Сербіі, і пазней замацаваўся ў складзе. У пачатку 2012 года перайшоў у клуб Суперлігі ОФК, дзе таксама стаў асноўным іграком, а пазней і капітанам каманды.

У студзені 2015 года паведамлялася аб цікавасці да абаронцы з боку барысаўскага БАТЭ, але Васілевіч перайшоў у румынскі клуб «Пандурый»[2]. У сезоне 2015/16 дапамог камандзе заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Румыніі, а ў пачатку сезону 2016/17 дэбютаваў у Лізе Еўропы, згуляўшы у абодвух матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць тэль-авіўскага «Макабі» (1:3, 1:2). У 2017 годзе гуляў у другім дывізіёне Японіі за клуб «Такусіма Вортыс».

У лютым 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ з Барысава[3]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней звычайна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня з-за чарговай траўмы перастаў з’яўляцца ў складзе. У лютым 2019 года кантракт абаронцы з барысаўчанамі быў разарваны[4].

У ліпені 2019 года далучыўся да «Вайводзіны».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]