Нікопаліс (фема)
Фема Нікопаліс (грэч. θέμα Νικοπόλεως) — візантыйская фема (адміністрацыйна-прававое ўтварэнне), размешчаная на тэрыторыі заходняй Грэцыі, якая ўключала ў свой склад Этолію і Акарнанію, а таксама паўднёвы Эпір. Заснаваная ў другой палове IX стагоддзя, яна праіснавала аж да падзелу Візантыйскай імперыі ў 1204 годзе ўдзельнікамі Чацвёртага крыжовага паходу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У VII стагоддзі Эпір засялілі славяне, але неўзабаве візантыйцы зноў элінізавалі гэту вобласць[1].
Дакладная дата заснавання фемы невядомая, верагодна яна з'явілася ў перыяд паміж 843 і 899 гадамі, калі яна ўпершыню згадваецца ў Клітаралогіі Філафея. Найбольш магчымым часам з'яўлення Нікопаліса лічыцца кіраванне Льва VI Мудрага (кір. 886—912).[2][3]
Каля 930 года фема была часова захоплена балгарамі, якія зноў напалі ў 980 годзе, і захапілі яе большую частку. Васіль II змог вярнуць аднятыя ўладанні, але Охрыдская архіепархія стала падпарадкоўвацца Балгарскаму патрыярхату. Імператар таксама заснаваў некалькі невялікіх фемы ў раёне Каланеі і Дропула.[4] У 1040 годзе з-за карупцыі і высокіх падаткаў мясцовае насельніцтва далучылася да паўстання Петара Дэляна.[2][5]
У канцы XI стагоддзя фема пацярпела ад нарманаў: Арта падверглася аблозе, а Яніна была захоплена Раберам Гвіскарам.[6]
Пасля захопу Канстанцінопаля ў 1204 годзе, фема Нікопаліс і большая частка Эпіра адышлі да Венецыянскай рэспублікі, але тая не паспела зацвердзіць тут сваю ўладу. Незаконнанароджаны сын севастакратара Іаана Дукі Міхаіл Камнін Дука ажаніўся з дачкой намесніка Нікопаліса, і да 1214 года заснаваў Эпірскае царства.[2][7]
Геаграфія і кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Да канца IX стагоддзя фема знаходзілася на тэрыторый сучаснага грэчаскага нома Этолія і Акарнанія і большая частка Эпіра да Бутрынці. На захадзе Нікопаліс межаваў з фемай Элада, магчыма па рацэ Морнас і заходнім хрыбтам гор Пінда[8], а на поўначы — з фемай Дырахій.
Сталіцай фемы быў не разбураны падчас славянскіх і арабскіх набегаў Нікопаліс, а Наўпакт[9], а сама яна была падзелена на турмы. Нікопаліс быў асноўнай базай на Адрыятычным моры, і ў тут знаходзіліся атрады марской пяхоты са сваім катэпанам.[2] У IX—X стст. узброеныя сілы рэгіёна складалі 1 000 пехацінцаў.[10]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soustal & Koder 1981, pp. 50–52
- ↑ а б в г Kazhdan 1991, p. 1485.
- ↑ Soustal & Koder 1981, p. 53.
- ↑ Soustal & Koder 1981, pp. 54–55.
- ↑ Fine 1994, p. 205; Soustal & Koder 1981, p. 55.
- ↑ Soustal & Koder 1981, p. 56.
- ↑ Soustal & Koder 1981, pp. 59–61.
- ↑ Pertusi 1952, p. 176.
- ↑ Soustal & Koder 1981, pp. 53–54.
- ↑ Treadgold 1995, pp. 67, 76, 110.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fine, John Van Antwerp (1994). The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest. Ann Arbor, Michigan: University of Michigan Press. ISBN 978-0-47-208260-5.
- Kazhdan, Alexander Petrovich, рэд. (1991). The Oxford Dictionary of Byzantium. New York, New York and Oxford, United Kingdom: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-504652-6.
- Nesbitt, John W.; Oikonomides, Nicolas, рэд-ры (1994). Catalogue of Byzantine Seals at Dumbarton Oaks and in the Fogg Museum of Art, Volume 2: South of the Balkans, the Islands, South of Asia Minor. Washington, District of Columbia: Dumbarton Oaks Research Library and Collection. ISBN 0-88402-226-9.
- Pertusi, A. (1952). Constantino Porfirogenito: De Thematibus(італ.). Rome, Italy: Biblioteca Apostolica Vaticana.
- Soustal, Peter; Koder, Johannes (1981). Tabula Imperii Byzantini, Band 3: Nikopolis und Kephallēnia(ням.). Vienna, Austria: Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften. ISBN 3-7001-0399-9.(недаступная спасылка)
- Treadgold, Warren T. (1995). Byzantium and Its Army, 284–1081. Stanford, California: Stanford University Press. ISBN 0804731632.