Іаан Дука (севастакратар)
Іаан Дука | |
---|---|
Нараджэнне | 1126 |
Смерць | 1200 |
Род | Ангелы |
Бацька | Канстанцін Ангел[d][1] |
Маці | Феадора Камніна[d][1] |
Жонка | Зоя Дукіна[d][2] |
Дзеці | Ісаак Камнін Дука[d], Аляксей Дука Камнін Ангел[d], Міхаіл I Камнін Дука, Феадор Камнін Дука[1], Мануіл Камнін Дука і Канстанцін Камнін Дука[d] |
Дзейнасць | ваенны |
Іаан Дука (грэч. Ιωάννης Δούκας, Iōannēs Doukas, 1126 — 1200) — візантыйскі палітычны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Іаан быў сынам Канстанціна Ангела і Феадоры Камніны. Упершыню ён згадваецца ў дакуменце 1166 года. Праз дзесяць гадоў у бітве пры Мірыякефале ён камандаваў ваенным атрадам, і пасля бітвы ўдзельнічаў у сутычцы з сельджукамі, якую прайграў. У 1185 годзе ён падтрымаў свайго пляменніка Ісака II Ангела, які зрынуў імператара Андроніка Камніна. Новы цар аддзячыў дзядзьку, дараваўшы яму тытул севастакратара. У 1186 годзе Дука ўзначаліў экспедыцыю супраць Пятра і Івана Асеняў, якія спрабавалі ўзнавіць Балгарскае царства. Нягледзячы на паспяховую абарону, Ісак адхіліў свайго сваяка. У адказ Іаан падтрымаў брата басілеўса Аляксея, які ў 1195 годзе зрынуў свайго брата .
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Ад першага шлюбу (імя жонкі невядома) з’явілася двое сыноў:
- Ісак Ангел — ажаніўся з дачкой Аляксея Враны
- Аляксей Дука Камнін Ангел
Другой жонкай Іаана стала яго далёкая сваячка Зоя Дукіня (унучка Ісака Камніна, сына імператара Іаана II Камніна. У гэтым шлюбе з’явілася шасцёра дзяцей:
- Феадор Камнін Дука — атрымаў у спадчыну прастол Эпіра ў свайго незаконнанароджанага брата Міхаіла
- Мануіл Камнін Дука — быў кіраўніком горада Фесалонікі.
- Канстанцін Камнін Дука, які стаў кіраўніком Акарнаніі
- Дачка, якая выйшла замуж за графа Кефалініі і Закінфа Матэа Арсіні.
- Дачка, якая стала жонкай Міхаіла Кантакузіна, які ўдзельнічаў у змове супраць Ісака Ангела.
Таксама ў яго быў незаконнанароджаны сын ад служанкі, чыё імя невядома:
- Міхаіл I Камнін Дука — заснавальнік Эпірскага царства.
Зноскі
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Никита Хониат. История, начинающаяся с царствования Иоанна Комнина // Византийские историки, переведенные с греческого при Санкт-Петербургской Духовной Академии / Перевод под редакцией В. И. Долоцкого. — СПб., 1860.
- D.I. Polemis, The Doukai, London, 1968.
- K. Varzos, Ē genealogia tōn Komnēnōn (Thessalonica, 1984) vol. 1 pp. 641–9; vol. 2 pp. 540–689.