Васілій II Балгарабойца

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Васіль II Балгарабойца)
Jump to navigation Jump to search
Васілій II Балгарабойца
Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος
Васілій II Балгарабойца
Васілій II, якога карануюць анёлы.
Мініяцюра Псалтыра Васілія II (Venet. Marc. Ms. gr. 17. Fol. 3r).
Візантыйскі імператар
963 — 963
Папярэднік: Раман II
Пераемнік: Нікіфар II
Візантыйскі імператар
976 — 1025
Папярэднік: Іаан I Цымісхій
Пераемнік: Канстанцін VIII
 
Дзейнасць: Імператар
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 958
Смерць: 15 снежня 1025
Род: Македонская дынастыя
Бацька: Раман II
Маці: Феафана

Васі́лій II Балгарабойца (Булгарактон) (грэч.: Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος; 958, Канстанцінопаль — 15 снежня 1025) — візантыйскі імператар (976—1025) з Македонскай дынастыі.

Узмацніў палітычную, эканамічную і ваенную магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89.

Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства.

У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку грузінскіх і армянскіх зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Заходне-Балгарскае царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балгарскіх палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэрыторыю сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі паўвостраў і Малую Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на ўсходзе і Італіі на захадзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]