Нікіеў мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нікіеў мір (421 да н.э.) — мір паміж Афінскім марскім саюзам і Пелапанескім саюзам на чале са Спартай. Атрымаў назву паводле імя правадыра мірнай партыі ў Афінах Нікія. Нікіеў мір завяршыў першы этап Пелапанескай вайны — так званую Архідамаву вайну. Быў заключаны на 50 год на ўмовах абмену палонных і захопленых тэрыторый. Нікіеў мір не ліквідаваў асноўных прычын вайны і выклікаў незадаволенасць спартанскіх саюзнікаў і афінскай партыі вайны на чале з Алківіадам. У сувязі з гэтым пастаянна парушаўся. Поўнамаштабныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 415 да н.э. з пачаткам афінскай экспедыцыі на Сіцылію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]