Нікій

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

НІКІЙ (грэч.: Νικίας) (каля 469 да н.э., Атыка413 да н.э., Сіцылія), афінскі палітык і палкаводзец. Падчас Пелапанескай вайны ўзначаліў шэраг паспяховых аперацый супраць Спарты і яе саюзнікаў, праявіўшы выключную асцярожнасць і разважлівасць. Нягледзячы на гэта, быў правадыром мірнай партыі. Дамогся заключэння ў 421 да н.э. нетрывалага Нікіева міра. Пасля парушэння міра ў 415 да н.э. быў супраць сваёй волі прызначаны кіраўніком авантурнай ваеннай экспедыцыі ў Сіцылію супраць Сіракуз. У 413 да н.э. пасля няўдалай аблогі Сіракуз, якая скончылася паражэннем афінскіх войскаў, Нікій быў узяты сіракузянамі ў палон і пакараны смерцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корзун М.С. Социально-политическая борьба в Афинах в 444 – 425 гг. до нашей эры, Минск, 1975;
  • Плутарх Никий, в кн. Сравнительные жизнеописания, М. 1999;
  • Фукидид История, М., 1993.