Перайсці да зместу

Ніна Галавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ніна Галавіч
Нарадзіўся 6 ліпеня 1992(1992-07-06)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 186 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Арока
Нумар 44
Маладзёжныя клубы
2002—2009 Харватыя Хайдук (Спліт)
2009—2011 Харватыя Спліт
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Харватыя Спліт 83 (2)
2015   Харватыя Славен Бялупа 11 (0)
2016 Ізраіль Ашдод 6 (0)
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 56 (6)
2019 Японія Саган Тосу 3 (0)
2019   Беларусь Дынама (Мінск) 14 (1)
2020—2022 Харватыя Рыека 51 (6)
2022— Партугалія Арока
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Харватыя Харватыя (да 17) 6 (1)
2012—2014 Харватыя Харватыя (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2017

Ніна Галавіч (харв.: Nino Galović; нар. 6 ліпеня 1992, Супетар) — харвацкі футбаліст, абаронца партугальскага клуба «Арока».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у акадэміі «Хайдука», але пазней перайшоў у «Спліт». У чэмпіянаце Харватыі дэбютаваў 10 верасня 2011 года, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Вараждзіна» (2:1). Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы «Спліта», быў капітанам каманды.

Улетку 2015 года праз канфлікт з галоўным трэнерам Зоранам Вулічам адправіўся ў арэнду ў «Славен Бялупа». У пачатку 2016 года вярнуўся ў «Спліт», але новы трэнер Абас Саад таксама не разлічваў на абаронцу. Улетку 2016 дабіўся разарвання кантракта са «Сплітам» і перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод».

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных цэнтральных абаронцаў. У ліпені 2018 года пасля зыходу Аляксандра Наёка стаў капітанам каманды.

У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у японскі клуб «Саган Тосу»[4]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе каманды, за паўгода толькі тройчы згуляў у Джэй-лізе. У ліпені 2019 года на правах арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5], дзе стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У снежні 2019 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Японію[6].

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Рыекай»[7], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года перайшоў у партугальскі клуб «Арока».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за зборныя Харватыі да 17 і 21 года.

Зноскі