Аляксандр Віктаравіч Наёк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Наёк)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Наёк
Oleksandr Noyok.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Віктаравіч Наёк
Нарадзіўся 15 мая 1992(1992-05-15)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
Нумар 19
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2004 Сцяг Украіны Асвіта (Херсон)
2005 — 2009 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера*
2009 — 2013 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2009   Сцяг Украіны Шахцёр-3 (Данецк) 14 (0)
2010 — 2011   Сцяг Украіны Гаверла (Ужгарад) 19 (0)
2013 — 2015 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 13 (0)
2014 — 2015   Сцяг Украіны Металург (Данецк) 22 (0)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 68 (5)
2018 — Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 14 (2)
Нацыянальная зборная**
2007 — 2009 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 22 (3)
2009 — 2011 Сцяг Украіны Украіна (да 19) 32 (2)
2012 — 2013 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 21 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 снежня 2017.

Аляксандр Наёк (нар. 15 мая 1992, Херсон, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Дынама» з Брэста.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і пачынаў займацца футболам у Херсоне. У ДЮФЛ выступаў за «Асвіту» (Херсон), затым перайшоў у данецкі «Шахцёр». У 2009 годзе падпісаў з клубам першы прафесійны кантракт, выступаў за трэцюю і моладзевую каманду.

15 ліпеня 2010 года быў аддадзены ў арэнду «Гаверле» (Ужгарад), за якую правёў 19 матчаў у Першай лізе. У сезоне 2012/13 быў капітанам моладзевай каманды данецкага «Шахцёра».

У красавіку 2013 года, з-за канфлікту з кіраўніцтвам «Шахцёра», Аляксандр вырашыў пакінуць клуб. Прапановы паступалі ад «Дынама» (Кіеў) і «Кубані» (Краснадар)[2]. Але больш настойлівым быў «Металіст» (Харкаў)[3].

У новым клубе Наёк таксама ў асноўным выступаў за дубль, за першы год у аснове згуляў усяго два матчы. Так як Аляксандр жадаў больш праводзіць час на полі, разам з кіраўніцтвам было прынята рашэнне аб арэндзе ў данецкі «Металург»[4]. Улетку 2015 года вярнуўся ў «Металіст».

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», але не падышоў клубу[5]. Пазней далучыўся да мінскага «Дынама», якое таксама спачатку не стала прапаноўваць кантракт[6], але ў сакавіку ўсё ж стаў іграком беларускага клуба[7]. У складзе «Дынама» стаў адным з асноўных ігракоў, выступаючы на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага абаронцы). У ліпені 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на 2,5 гады[8].

Улетку 2017 года стаў капітанам мінчан. Па выніках сезону 2017 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі. 21 чэрвеня 2018 года ўдзельнічаў у матчы-адкрыцці рэканструяванага стадыёна «Дынама» ў Мінску і забіў першы гол на новым стадыёне[9]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[10] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Дынама-Брэст»[11], дзе таксама стаў іграком стартавага складу.

У чэрвені 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2021 года[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 па 2011 год прыцягваўся да гульнў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2012—2013 гадах — ігрок моладзевай зборнай Украіны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]