Нічога страшнага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Нічога страшнагаM:
Жанр кароткаметражны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 19 хв.
Краіна
Мова руская мова
Год 2000
IMDb ID 0379400

«Нічога страшнага» (руск.: Ничего страшного) — кароткаметражны мастацкі фільм рэжысёра Ульяны Шылкінай, зняты ў 2000 годзе па апавяданню Віктара Пялевіна «Сіні ліхтар».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У піянерскім лагеры пасля адбою хлопчыкі распавядаюць адзін аднаму перад сном страшныя гісторыі пра мерцвякоў, ды так заводзяць адзін аднаго, што губляюць пачуццё рэальнасці і ўжо гатовыя паверыць, што самі даўно мёртвыя. Усе іх фантазіі прайграваюцца на экране з дапамогай розных мастацкіх прыёмаў — гульнявое кіно, лялечная мультыплікацыя, маляваная мультыплікацыя[1].

У дастаткова раннім апавяданні Віктара Пялевіна, па матывах якога зняты фільм, ужо выразна гучыць асноўная тэма аўтара: дзе грань паміж жыццём і смерцю, паміж сапраўдным і ілюзорным, паміж чалавекам, які сапраўды жывы, і мерцвяком, які жывым толькі прыкідваецца?[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Фільм мае шэраг узнагарод. У 2000 годзе ён атрымаў прыз за рэжысёрскі дэбют, прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі на VI кінафестывалі «Літаратура і кіно» (Гатчына); другую прэмію ў раздзеле гульнявога кіно на конкурсе студэнцкіх і дэбютных работ «Св. Ганна» (Масква); дыплом кінафестывалю «Дэбют-Кінатаўр» (Масква); прыз журы конкурсу дэбютаў на міжнародным кінафестывалі «Пасланне да чалавека» (Санкт-Пецярбург); галоўны прыз за рэжысуру на міжнародным кінафестывалі студэнцкіх фільмаў (Благоеўград / Балгарыя); перамог у 3 намінацыях на ХХ Міжнародным фестывалі УДІКа; атрымаў прыз за лепшы гульнявы дыпломны фільм, прыз за лепшую работу мастака, дыплом за анімацыю. У 2001 годзе фільм атрымаў прэмію «Канала+» у намінацыі «за творчы пошук» на міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Клермон-Феране (Festival du court metrage (Clermont-Ferrand)).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]