Обальская драўляна-хімічная мануфактура
Выгляд
Обальская драўляна-хімічная мануфактура — колішняя мануфактура, якая дзейнічала на чыгуначнай станцыі Обаль Гарадоцкага павета (цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) у 1894—1914 гадах. Вырабляла драўнінныя вугаль і спірт, дзёгаць, воцатны парашок. У 1913 годзе працавала 55 рабочых.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Обальская драўляна-хімічная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).