Окурыгана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Окурыгана (яп.: 送り仮名, літаральна «суправаджальная кана») — суфіксы ў выглядзе каны для іерогліфаў кандзі ў японскай мове. Окурыгана звычайна ўжываецца для змянення форм прыметнікаў і дзеясловаў, можа паказваць час (мінулы альбо цяперашні/будучы), сцвярджальнае альбо адмоўнае значэнне, катэгорыі ветлівасці, а таксама выконваць іншыя функцыі словаўтварэння. У сучаснай пісьмовай мове окурыгана амаль заўсёды запісваецца хіраганай; у минулым для гэтых мэтаў часта ўжывалася катакана.

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Окурыгана ў японскай мове паказвае час і сцвярджальнае альбо адмоўнае значэнне ў прыметніках. Большасць прыметнікаў прытрымліваюцца прыведзенага шаблона словаўтварэння. На прыкладзе кандзі 高 («высокі») можна паказаць асноўныя чатыры формы японскага прыметніка. Корань усіх гэтых слоў выражаецца іерогліфам 高 (така), аднак важная інфармацыя пра час ці адмаўленне перадаецца окурыганай, якая ідзе пасля кандзі.

  • (такаі) : Высокі (сцвярджэнне, цяперашні/будучы час), значыць «[нешта з'яўляецца] высокім».
  • かった (такакатта) : Высокі (сцвярджэнне, мінулы час), значыць «[нешта было] высокім/дарагім».
  • くない (такакунай) : Высокі (адмаўленне, цяперашні/будучы час), значыць «[нешта з'яўляецца] недарагім/невысокім».
  • くなかった (такакунакатта) : Высокі (адмаўленне, мінулы час), значыць «[нешта было] недарагім/невысокім».

Формы японскіх дзеясловаў утвараюцца падобным чынам: коранёвае значэнне звычайна выражаецца з дапамогай аднаго ці некалькіх кандзі на пачатку слова, а час, адмаўленне, катэгорыі ветлівасці і іншыя марфалагічныя прызнакі выражаюцца з дапамогай окурыганы.

  • 食べ (табэру) : Есць (сцвярджэнне, цяперашні/будучы час, простая форма), значыць «[нехта] есць».
  • 食べます (табэмасу) : Есць (сцвярджэнне, цяперашні/будучы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] есць».
  • 食べない (табэнай) : Есць (адмаўленне, цяперашні/будучы час, простая форма), значыць «[нехта] не есць».
  • 食べ (табэта) : Есць (сцвяржэнне, мінулы час, простая форма), значыць «[нехта] еў».
  • 食べなかった (табэнакатта) : Есйь (адмаўленне, мінулы час, простая форма), значыць «[нехта] не еў».

Апроч простай формы існуе нейтральна-ветлівая форма (часам яе завуць наўпрост формай на «масу»), якой варта карыстацца, напрыклад, пры зносінах з выпадковым спадарожнікам ці малазнаёмым чалавекам.

  • 食べます (табэмасу) : Есць (сцвяржэнне, цяперашні/будучы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] есць».
  • 食べません (табэмасэн) : Есць (адмаўленне, цяперашні/будучы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] не есць».
  • 食べました (табэмасіта) : Есць (сцвяржэнне, мінулы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] еў».
  • 食べませんでした (табэмасэн дэсіта) : Есць (адмаўленне, мінулы час, ветлівая форма), значыць «[нехта] не еў».

Выпраўленне неадназначнасці[правіць | правіць зыходнік]

Окурыгана ўжываецца для адрознівання кандзі, якія маюць розныя чытанні. Звычайна гэта патрэбна для найбольш распаўсюджаных іерогліфаў, якія маюць некалькі значэнняў (як правіла, вельмі блізкіх), алье вымаўляюцца па-рознаму. Окурыгана ў гэтым выпадку грае ролю ключа, які запісваецца пасля кандзі, і дапамагае чытачу правільна вызначыць чытанне і значэнне слова.

У якасці прыклада неадназначнасці можна ўзяць распаўсюджаныя кандзі 上 «верх» і 下 «ніз».

  • 上がる (агару) : «узыходзіць/гатовіцца/завяршаць», дзе 上 чытаецца як а.
  • 上る (нобору) : «узбірацца/забірацца ўверх», дзе 上 чытаецца як нобо
  • 下さる (кудасару) : «даваць [мяркуецца, што прамоўца ніжэй па сацыяльнай лесвіцы]», дзе 下 чытаецца як куда.
  • 下りる (орыру) : «аддаваць/паблажаць», дзе 下 чытается як о.
  • 下がる (сагару) : «падаць/гайдацца/вісець», дзе 下 чытаецца як са
  • 話 (ханасі) : «размова» — назоўнік.
  • 話し (ханасі) : «казаць» — дзеяслоў.

Японскім міністэраствам адукацыі створаны правілы, якія прадпісваюць выкарыстанне окурыганы ў кожным дакладным выпадку, аднак на практыцы ад гэтых правілаў часта сустракаюцца адхіленні, асабліва ў старых кнігах ці пры зносінах праз камп'ютар. Напрыклад, стандартны запіс слова курэгата (вечар) — 暮れ方, аднак напісанне 暮方 у інтэрнэце сустракаецца часцей.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Пряхина Л. В. «Окуригана в современном японском языке». — М., Муравей, 2002 г. ISBN 5-89737-109-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]