Фурыгана
Фурыгана (яп.: 振り仮名 ) — фанетычныя падказкі ў японскай мове. Складаюцца з маленькіх знакаў каны, надрукаваных побач з кандзі ці іншым сімвалам, падказваючы іх вымаўленне. У гарызантальным тэксце фурыганы змяшчаецца над лініяй тэксту, у вертыкальным — справа ад яго, як паказана ніжэй. Фурыгана набіраецца кеглем «агат». Часам яе завуць рубі альбо ёмігана (яп.: 読仮名 )
| ці |
|
Змест
Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]
Фурыгана можа суправаджаць кожны іерогліф асобна альбо цэлае спалучэнне, прычым у другім выпадку знакі фурыганы цэнтруюцца над усім спалучэннем, не паказваючы чытанне кожнага асобнага іерогліфа. Другі спосаб сустракаецца часцей, бо некаторыя словы ў японскай мове маюць нестандартнае чытанне, якое адрозніваецца ад звычайнах кун'ёмі альбо он'ёмі асобных іерогліфаў. Напрыклад, у слове, якое значыць «дарослы» (大人) першы кандзі, узяты асобна, быў бы прачытаны як дай, а другі — дзін ці нін; у спалучэнні ж яны разам чытаюцца як отона, і нельга сказаць, што першы знак прадстаўляе тут гукі о ці ото, a апошні тона ці на.
Калі патрэбна зрабіць адрозненне паміж японскім вымаўленнем кун'ёмі і вытворным ад кітайскага маўленнем он'ёмі, напрыклад у слоўніках кандзі, японскае вымаўленне запісваецца хіраганай, а кітайскае — катаканай. Такое адрозненне сустракаецца толькі ў слоўніках і даведкавай літаратуры. У звычайным тэксце часцей усяго ўжываецца хірагана. Адзінае выключэнне — кітайскіе тапонімы, імёны і, часам, назвы страў — яны запісваюцца з дапамогай кандзі і тлумачацца фурыганай у форме катаканы.
У фурыгане часам адсутнічае адрозненне паміж звычайнымі знакамі каны і паменьшанымі формамі, ужыванымі для падваення зычных і палаталізацыі галосных. Напрыклад, слова 却下 кякка звычайна запісваецца хіраганай як きゃっか, але фурыганай яно можа быць расшыфравана як きやつか. Гэта характэрно для тэксту, набранага на старых друкарных станках: раней адбіткаў фуриганы для паменьшаных знакаў каны не было. У цяперашні час тыпаграфіі камп'ютарызаваныя, і такі знешні выгля фурыганы сустракаецца радзей.
Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Часцей усяго фурыгана выкарыстоўваецца ў тэкстах для дзетак, якія пакуль не здольныя прачытаць і зразумець незнаёсыя ім кандзі, але могуць зразумець слова па фанетычный транскрыпцыі, запісанай хіраганай. Так як японскіе дзеці вучаць хірагану раней за катакану, у тэкстах для дашкольнікаў фурыгана таксама прыводзіцца і для сімвалаў катаканы. У дзіцячых кніжках фурыгана даецца да ўсіх іерогліфаў — па-японску гэта завецца сōрубі (総ルビ).
У астатніх тэкстах фурыгана можа быць надпісана над словам, якое змяшчае рэдкі кандзі. В газетах і часопісах фанетычныя падказкі даюцца да ўсіх слоў, якія ўтрымліваюць кандзі, якія не ўваходзяць у спіс Дзёё кандзі.
Фурыгана, як правіла, сустракаецца на чыгуначных указальніках разам з кандзі і ромадзі, нават калі вымаўленне назвы станцыі шырока вядома. Фурыгана часта сустракаецца на мапах, калі ў тапоніма незвычайная назва.
У імёнах[правіць | правіць зыходнік]
Японскіе імёны звычайга запісваюцца іерогліфамі. Так як запіс кандзі можа чытацца па-рознаму, уключаючы асаблівае чытанне для ўласных імён — наноры, імёны часта суправаджаюцца фурыганай. У японскіх анкетах і афіцыйных дакументах побач з графой для запісу імя з дапамогай кандзі заўсёды прысутнічае графа для фурыганы. Замежныя імены звычайна запісваюцца катаканай.
Фурыгана можа ўжывацца для транскрыпцыі замежных імён, запісаных праз кандзі: асабліва для кітайскіх і карэйскіх. Кітайскія імёны звычайна вымаўляюцца на японскі манер і транскрыбуюцца хіраганай. Карэйскія імёны вымаўляюцца як мага бліжэй да арыгінала, прычым маўленне запісваецца катаканай. Таксама фурыгана можа ўжывацца ў рэдкіх выпадках, калі замежныя імёны атрымалі кандзі для свайго запісу, напрыклад, імёны футбольнага гульца Руі Рамоса (瑠偉・ラモス) і грамадскага дзеяча Дэвіда Алдвінкля (有道 出人, Арудо: Дэбіто).
Для вывучэння замежных моў[правіць | правіць зыходнік]
Кандзі і іх спалучэнні звычайна суправаджаюцца фурыганай у падручніках японскай мовы для замежнікаў.
Фурыгана часта ўжываецца ў падручніках замежных моў для японцаў. Словы запісваюцца літарамі замежнага алфавіта, напрыклад, знакі азбукі хангыль у падручніку карэйскай мовы будзе суправаджаць фурыгана, паказваючы іх вымаўленне.
Для каламбураў і падтэксту[правіць | правіць зыходнік]
Некаторыя аўтары дадаюць фурыгану да жаргонных маўленняў слоў: само слова запісваецца праз кандзі, а фурыганай даецца яго жаргоннае маўленне. Адсылкі ў тэксце на вышэйсказанае выгляду «гл. вышэй», таксама часта запісваюцца фурыганай прыназоўнік сорэ (それ) «гэта» ці арэ (あれ) «тое».
У караокэ, калі тэкст песні запісаны з выкарыстаннем кандзі, вельмі часта словы суправаджаюцца фурыганай, праз высокую верагоднасць сустрэць слова з нестандартным чытаннем, аўтарскія неалагізмы і інш.
Так як іерогліф адказны за сэнс, а фурыгана — за гучанне, іх можна скамбінаваць для стварэння каламбура ці перадачы значэння замежных слоў. Можна запісаць слова «зялёны» іерогліфамі (緑色, мідорыіро ці р'ёкусёку) і дадаць да яго фурыгану, якая перадае гучанне англійскага слова «green» (зялёны). Гэта робяць на субтытрах да замежных фільмаў, калі патрэбна звязаць японскія субтытры з мовай героеў, альбо каб дазволіць перакладчыку захаваць арыгінальнае гучанне імені ці тэрміна, запісаўшы яго сэнсавае значэнне з дапамогай кандзі (напрыклад, Skywalker («Скайуокер») з «Зорныя войны»). Таксама часта ў японскай мастацкай літаратуры фурыгана ўжываецца дзеля надання слову дадатковых значэнняў. Напрыклад, у навуковай фантастыцы слова «Зямля» (яп.: 地球 цікю: ) можа быць дапоўнена фурыганай слова «радзіма» (яп.: ふるさと фурусато ).
Адлюстраванне ў электронных тэкставых рэдактарах і браззерах[правіць | правіць зыходнік]
Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- OpenOffice.org, Microsoft Word маюць убудаваную падтрымку агата (з'яўляецца пры ўключэнні падтрымкі азіяцкіх моў языков).
Браўзеры[правіць | правіць зыходнік]
Існуе рэкамендацыя W3C для ўжывання агата ў XHTML — Ruby Annotation, дзеля ўжывання тэгу <ruby>.
XHTML-код | вынік |
---|---|
<ruby>男<rt>おとこ</rt></ruby>
|
Узор фурыганы з ужываннем тэга "ruby" |
- Браўзер Internet Explorer не падтрымлівае XHTML 1.1[1], але падтрымлівае нестандартнае ўжыванне тэга ruby ў HTML.
- У браўзерах Netscape, Mozilla Firefox падтрымка тэга Ruby уключаецца з дапамогай старонняга пашырэння.
- У браўзеры Opera падтрымка агата магчыма з дапамогай карыстальніцкага скрыпта (user javascript adds) HTML Ruby.
Іншыя тэкставыя падсказкі японскай мовы[правіць | правіць зыходнік]
Кунтэн[правіць | правіць зыходнік]
У варыянце японскага пісьма, з назвай камбун, якое з'яўляецца японскай стылізацыяй класічная кітайская мова, часам дадаюць невялікія сімвалы, якія называюццакунтэн. У адрозненні ад фурыганы, якая падказвае маўленне, кунтэн паказвае японскія граматычныя структуры, якія адсутнічаюць камбуне, а таксама паказваюць, як слова павінны быць перастаўлены з улікам японскай структуры сказа.
Фурыкандзі[правіць | правіць зыходнік]
Фурыгана зрэдку ўжываецца для паказу не вымаўлення, а сэнса слова. Напрыклад, калі ў японскім тэксце сустракаецца замежнае слова, запісанай лацінкай, яно можа быць перакладзена ў тэксце з дапамогай фурыганы. Сёння гэта сустракаецца радзей, але напрыканцы XIX — пачатку XX стагоддзя для перакладу і тлумачэння запазычаных слоў, запісаных катаканай, выкарысоўвалі кандзі ў выглядзе фурыганы. Па-японску гэта завецца фурыкандзі (振り漢字), бо слова фурыгана прадугледжвае ўжыванне каны.
Аналагі ў іншых мовах[правіць | правіць зыходнік]
На Тайвані маленькія літары сістэмы чжуінь фухао — тайванскага аналага каны для кітайскай мовы — часам друкуюць у вучэбнай і дзіцячай літаратуры справа ад іерогліфаў для ўказанні іх вымаўлення.