Кана
Кана (яп.: 仮名) — японская складовая азбука, якая існуе ў дзвюх графічных формах: катакана і хірагана[1].
Два віды каны адрозніваюцца абрысамі: знакі хіраганы круглявыя (ひらがな), у той час як знакі катаканы — вуглаваныя (カタカナ). Тольні некаторыя знакі падобныя (найбольш відавочнае падабенства маюць か і カ, り і リ, せ і セ), а амаль дакладна супадаюць толькі знакі へ і ヘ. Калі не браць на ўвагу пашырэнне катаканы (для мовы Айну), то адпаведнасць паміж знакамі хіраганы і катаканы ўзаемна адназначная, то бок любы тэкст, які запісаны хіраганай, можа быць запісаны катаканай і наадварот.
Знакамі хіраганы пішуць зменлівыя часткі японскіх слоў (окурыгана), самі словы, а таксама і тлумачальнае чытанне іерогліфаў (бакавая кана — фурыгана). Катакана сёння пераважна ўжываецца для запісу слоў, запазычаных з іншых, перш за зсё, еўрапейскіх моў (так званых лексічных запазычанняў «гайрайго»).
Існуе таксама некалькі састарэлых складовых азбук: хэнтайгана і ман'ёгана.
Запіс[правіць | правіць зыходнік]
Як і для знакаў кандзі, для знакаў каны існуе пэўны парадак і спосаб напісання рысаў. У адрозненні ад кандзі, для якіх існуюць строгія правілы напісання рысаў у сімвале для уніфікацыі (што дазваляе палепшыць чытльнасць за кошт выдзялення ключоў; хуткасць напісання), к кане правілы індывідуальныя (ёсць і агульныя элементы) для кожнага сімвала, что дазваляе прасцей іх адрозніваць сярод падобных:
- паміж рознымі сімваламі ў катакане/хірагане, напрыклад, ツ і シ, ソ і ン;
- пеміж запісам сімвала каны катаканай і хіраганай, напрыклад, へ і ヘ (へ мае круглявы згіб і большы вугал у згібу, звычае мае «хвосцік» у пачатку сімвала);
- паміж канай і кандзи, напрыклаж: ス і 入, ホ і 木.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Катакана можа быць пашыранай і даданай, у адрозненні ад хіраганы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пропісы каны (PDF) . Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 20.12.2010.