Омск Карбон Магілёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Омск Карбон Магілёў
Тып замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю
Размяшчэнне  Беларусь: Магілёў
Галіна Хімічная
Прадукцыя Тэхнічны вуглярод

Омск Карбон Магілёў — завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду кампаніі «Омск Карбон Груп», які пачалі будаваць у ліпені 2014 года на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, на захад ад Вейна. Аб’ём інвестыцый — каля 200 млн долараў. «Омск Карбон Магілёў» мае намер выпускаць да 200 тыс. тон тэхвуглярода у год[1]. Неабходнасць будаўніцтва завода імпартазамяшчэннем, так, напрыклад, бабруйскай «Белшыне» для вытворчасці патрабуецца каля 60 тыс. тон тэхвуглярода у год[2].

У лістападзе 2018 года на «Омск Карбон Магілёў» выпусцілі пробную партыю прадукцыі, пасля пусканаладачных работ вытворчасць планава прыпынілі[2].

У ноч на 18 лістапада 2018 года адбыўся выкід цвёрдых часціц («сажы»), які накрыў пасёлак Вейна. Перавышэнне нарматыву ўтрымання цвёрдых часціц выявілі на адной з крыніц прадпрыемства: 690,17 мг/м³ пры норме 17,01 мг/м³. Але паводле закона назваць гэта перавышэннем нормы можна толькі ў тым выпадку, калі парушэнні будуць зафіксаваныя пры паўторным замеры на працягу 30 сутак, аднак, вытворчасць пасля выкіду была спынена[2].

Зноскі