Ораўскае вадасховішча
Ораўскае вадасховішча | |
---|---|
славацк. Oravská priehrada | |
49°23′59″ пн. ш. 19°32′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Плошча | 35 км² |
Аб'ём | 350 км³ |
Найбольшая глыбіня | 38 м |
Сярэдняя глыбіня | 15 м |
Выцякаюць | Белая Орава, Чорная Орава |
Год напаўнення | 1954 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
О́раўскае вадасхо́вішча (славацк.: Oravská priehrada) — вадасховішча на поўначы Славакіі, у аднайменным рэгіёне. Разам з вадасховішчам Тврдошын складае гідрасістэму Орава, пабудаваную на сутоку рэк Белая і Чорная Орава. Гэта найбольшае вадасховішча ў Славакіі плошчай 35 км² і максімальнай глыбінёй 38 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Працы на праекце стартавалі ў 1941 годзе, увод плаціны ў эксплуатацыю адбыўся ў 1954. Дзеля напаўнення вадой былі затоплены вёскі Сланіца, Осада, Гамры, Ляўкава, Усце над Оравай, дольная частка вёскі Бобраў і ²/3 Наместава з яго гістарычным цэнтрам. Па вёсцы Сланіца над паверхняй вады застаўся пагорак, які ўтварыў Сланіцкі і Птушыны астравы, якія пры нізкім узроўні вады злучаныя вузкім праходам.
Вадасховішча з яго берагамі і астравамі адносіцца да найістотнейшых месцаў пражывання вадаплаўных птушак у Славакіі, ляжыць на міграцыйнай трасе водных і прыводных птушак.
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Ораўскае вадасховішча з'яўляецца адным з курортных месцаў, якое штогод наведваюць тысячы турыстаў. Улетку найбольшай папулярнасцю карыстаецца паўднёвая і заходняя часткі вадасховішча, дзе з'яўляецца магчымасць пакатацца на яхтах, водных матацыклах, заняцца веславаннем ці віндсёрфінгам, іншымі воднымі відамі спорту і гульнямі. Узімку практыкуюцца зімовыя віды спорту і проста прагулянкі па прыбярэжным лёдзе.
На Сланіцкім востраве, які ўтварыўся пасля затаплення вёскі Сланіца, знаходзіцца рымска-каталіцкі касцёл Узвіжання Святога Крыжа (XVIII стагоддзе) і лапідарый. У касцёле ладзяцца выстаўкі і канцэрты.
З прэснаводных рыб, што насяляюць вадасховішча, — судак, карп, шчупак і ласось , сустракаюцца таксама вугры і самы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ораўскае вадасховішча
- Інфармацыя пра вадасховішча (славацк.)