Тэрыторыя, важная для птушак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрыторыя, важная для птушак (ТВП) ці Ключавая арніталагічная тэрыторыя (КАТ) — мясцовасць, якая сусветна прызнана важнай для захавання папуляцыі птушак. Існуе каля 13 000 такіх тэрыторый больш чым у 170 краінах.[1] Распрацавала праграму вызначэння такіх мясцовасцяў у 1980-х гадах і займаецца яе падтрымкай і распаўсюджаннем міжнародная арганізацыя BirdLife International.[1] Гэтыя тэрыторыі досыць малыя, каб можна было стварыць на іх тэрыторыі вялікую прыродаахоўную зону і адрозніваюцца па сваім характары, месцу знаходжання або арніталагічнаму значэнню.

Часта ТВП з'яўляюцца часткай існуючай сеткі ахоўных раёнаў краіны і таму ахоўваюцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Юрыдычнае прызнанне і абарона ТВП, якія не знаходзяцца ў рамках існуючых ахоўных раёнаў вагаецца ў розных краінах. Некаторыя краіны маюць нацыянальныя стратэгіі захавання ТВП, тады як у іншых краінах абарона цалкам адсутнічае.[2]

Беларусь далучылася да праграмы ТВП у 1996 годзе. Цяпер у Беларусі налічваецца 49 ТВП. Большасць з іх — водна-балотныя угоддзі.

Крытэрыі ўключэння[правіць | правіць зыходнік]

ТВП вызначаюцца паводле міжнародна-ўзгодненаму набору крытэрыяў. Некаторыя крытэрыі могуць устанаўлівацца рэгіянальнымі і нацыянальнымі арганізацыямі. Каб быць пазначаным як ТВП, месца павінна задавальняць хоць аднаму з наступных крытэрыяў:

  • A1. З'яўляецца прытулкам для відаў птушак, якім пагражае глабальнае знішчэнне
  • А2. З'яўляецца прытулкам для відаў птушак з абмежаваным арэалам
    • Павінна забяспечвацца пэўная колькасць птушак аднаго віду ці наяўнасці некалькіх відаў з абмежаваным арэалам
  • A3. З'яўляецца прытулкам для відаў птушак з абмежаваным біомам
    • Месца павінна забяспечваць наяўнасць многіх відаў, характэрных для пэўнага біому
  • A4. Супольнасці
    • i Гэты крытэрый адносіцца да «вадаплаўных» відаў, якія вызначаны працай Дэланея і Скота ў 2002 годзе[3], як гэта вызначана крытэрыям 6 Рамсарскай канвенцыі для вызначэння водна-балотных угоддзяў, якія маюць міжнароднае значэнне.
    • ii Гэта ўключае ў сябе віды марскіх птушак, якія не ахапіла праца Дэланея і Скота. Колькасныя даныя ўзяты з розных апублікаваных і неапублікаваных крыніц.
    • iii Гэты крытэрый узяты на ўзор крытэрыя 5 з Рамсарскай канвенцыі для вызначэння водна-балотных угоддзяў, якія маюць міжнароднае значэнне. Крытэрый выкарыстоўваецца, калі колькасныя даныя з'яўляюцца дастаткова добрымі, каб дазволіць прымяненне A4i і A4ii.
    • iv Месца вядома ці меркавана перавышае парогавыя ўзроўні набору мігруючых відаў на вузкіх участках.[4]

Пералік ТВП на тэрыторыі Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Тэрыторыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2014. Праверана 2 красавіка 2011.
  2. Important Bird Areas (IBA). In: UNEP-WCMC. 2010. A-Z Guide of Areas of Biodiversity Importance. UNEP-WCMC. Cambridge, UK. www.biodiversityA-Z.org
  3. Delaney and Scott(2002) Waterbird Population Estimates Third Edition, Wetlands International, Wagenigen, The Netherlands
  4. BirdLife International, 2008,Global IBA Criteria Архівавана 7 ліпеня 2010., retrieved 2008-9-27

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]