Ордэны Прусіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ордэн Вялікадушнасці
Ордэн Чорнага арла
Pour le Mérite
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн Кароны
Ордэн Луізы
Ордэн Святога Іаана
Ордэн Лебедзя
Ордэн Вільгельма
Ордэн Заслуг Прускай кароны

Ордэны Пру́сіі — сукупнасць вышэйшых узнагародных адрозненняў Каралеўства Прусія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1701 года ў Прусіі меўся толькі адзін ордэн — афіцэрскі крыж DE LА GÉNÉROSITÉ (Велікадушнасці). Знак ордэна — мальтыйскай формы крыж блакітнай эмалі на чорнай стужцы, на канцах якога было напісана па складах GÉNÉROSITÉ, а ў кутах змяшчаліся фігуркі арлоў. З расійскіх падданых яго мелі Г. І. Галоўкін і А. П. Ізмайлаў. Да 1740 года ордэн знаходзіўся ў забыцці. У 1740 годзе Фрыдрых II з нагоды ўступлення на пасад аднавіў яго пад новай назвай — «Pour le mérite», як грамадзянскі і ваенны ордэн; а ў 1810 годзе адбылося змяненне статута, якое зрабіла ордэн узнагародай выключна ваеннай. Ордэн захаваў свой знак амаль нязменным, на ім не стала шарыкаў на вастрыях крыжа і размясціліся словы новай назвы, а чорная стужка атрымала сярэбраную аблямоўку. У выпадку ўзнагароджання за неаднаразовыя подзвігі дадавалася яшчэ адна срэбная паласа, якая праходзіла пасярэдзіне стужкі. Толькі на крыжы вышэйшага класа і на зорцы ў цэнтры знаходзіцца партрэт Фрыдрыха II. Як элемент, які павялічваў значэнне ўзнагароды, у 1813 годзе было ўведзена так званае Залатое дубовае лісцё. У 1842 годзе Фрыдрых Вільгельм IV заснаваў грамадзянскую лінію гэтага ордэна, з асаблівым знакам, якія служылі ўзнагародай толькі для мастакоў і навукоўцаў. Ён праразны і нагадвае адзін з элементаў ланцуга Чорнага арла.

Ордэн Чорнага арла заснаваны з нагоды абвяшчэння Прусіі каралеўствам у 1701 годзе. Акрамя членаў каралеўскага дома, якія атрымлівалі знакі ордэна па праве нараджэння, колькасць кавалераў абмяжоўвалася трыццаццю, але пасля яна стала неабмежаванай. Дэвіз лац.: SUUM QUIQUE (кожнаму сваё) знаходзіцца на зорцы вакол выявы чорнага арла. Знак ордэна — крыж цёмна-блакітнай эмалі з чорнымі арламі ў кутах — насілі на аранжавай стужцы або на ланцугу, складзеным з чаргуючыміся фігурамі арлоў і сіне-белых кружкоў з ініцыяламі караля і дэвізам.

Ордэн Чырвонага арла быў заснаваны ў гонар заключэння міру паміж курфюрстам Брадэнбургскім і імператарам з дэвізам CONCORDANT (жывуць у згодзе). Для пераймання арыгінальнаму ордэну Падвязкі, знак якога носяць на адной з канечнасцяў, новаму ордэну быў нададзены выгляд бранзалета. Гэты бранзалет лічыцца першым звяном у гісторыі ордэна Чырвонага арла. У ордэна быў вельмі складаны лёс, звязаны са зменай дынастый. У 1792 годзе, пасля заканчэння сямейных сварак ордэн Чырвонага арла быў узаконены як другі ордэн прускага каралеўскага дома і атрымаў сваю апошнюю назву. Да пачатку XX стагоддзя ён меў 6 класаў, вялікую разнастайнасць знакаў, ланцуг і тры зоркі. Знак вышэйшай ступені («вялікі крыж») у адрозненне ад іншых мае форму мальтыйскага крыжа і арлоў у кутах. У якасці «узмацняльных» дэталяў на крыжах і зоркі могуць знаходзіцца дубовае лісцё, карона, адна ці нават дзве пары мячэй і г д.

У 1812 годзе Фрыдрых Вільгельм III абвясціў аб заснаванні прускага свецкага ордэна Іаана Іерусалімскага, каб надаць вырабленай з блаславення Напалеона канфіскацыі маёмасці Мальтыйскага ордэна па магчымасці прыстойны выгляд — хоць бы для вачэй саюзнікаў. Розным катэгорыям узнагароджаных крыж выдаваўся розных памераў, злучаны з каронай і з залатымі арламі для адных, без кароны і з чорнымі арламі для іншых. Дадаткам да знаку з’яўляецца выразаны з тканіны крыж для левага боку грудзей.

У 1813 годзе заснаваны ваенны Жалезны крыж. Падчас франка-прускай вайны 1870 года ён быў адноўлены; тое ж адбылося і ў 1914 годзе. Яго знакі трох ступеняў адрозніваюцца па памеры. Форма і колеры іх навеяны эмблематыкай старажытнага Нямецкага ордэна. На апраўленым у срэбра чорным жалезным крыжы змяшчаліся ініцыялы заснавальніка і даты кампаній (1813, 1815, 1870 і г д.), а ў цэнтры крыжа намаляваная дубовая галінка.

У 1814 годзе ў гонар каралевы заснаваны жаночы ордэн Луізы. Яго крыж чорнай эмалі мае ў цэнтры акружаны зоркамі на сінім полі ініцыял L; на другім баку даты 1813—1814 і 1848—1849 (аднаўленне). У 1865 годзе мела месца яшчэ адно змяненне статута. У 1871 годзе быў усталяваны жаночы Крыж заслуг у выглядзе жалезнага крыжа з маленькім чырвоным крыжам у цэнтры, як узнагарода за медыцынскую службу.

У 1851 годзе ў сістэму прускіх каралеўскіх ордэнаў увайшоў яшчэ адзін, заснаваны дзесяццю гадамі раней пляменнікамі караля князямі Фрыдрыхам Гогенцолерн-Гехінгенам і Карлам Гогенцолерн-Зігмарынгенам пад назвай Княскі ордэн дома Гогенцолернаў. Фрыдрых Вільгельм, не спыняючы існаванне гэтага ордэна, абвясціў заснаванне Каралеўскага ордэна Гогенцолерна. Крыжы бел-чорнай эмалі ў княжацкай лініі маюць надпіс лац.: FUR TREUE UND VERDIENST (за вернасць і заслугі), у каралеўскай — лац.: VOM FELS ZUM MEER (ад цвердзі да мора). Стужкі бела-чорныя, у каралеўскай лініі зорка двух відаў і маецца ланцуг.

У 1861 годзе Вільгельм I заснаваў у памяць сваёй каранацыі ордэн Кароны з дэвізам ням.: GOTT MIT UNS (з намі бог), які меў 4 класы, а ў 1896 годзе Вільгельмам II быў заснаваны ордэн Вільгельма, закліканы служыць узнагародай за заслугі ў грамадскай, навуковай і дабрачыннай галінах для асоб абодвух палоў. Ён уяўляе сабою медаль, падвешаны да ланцуга.

Найстарэйшы брандэнбургскі духоўны ордэн, заснаваны ў гонар маці божай у сярэдзіне XV стагоддзя і загаслы ў XVI стагоддзі ў сувязі з рэфармацыяй, быў урачыста адноўлены аматарам рамантычных задум каралём Фрыдрыхам Вільгельмам у 1843 годзе з нагоды 400-годдзя з дня зацвярджэння першага статута і ў пэўнай сувязі з ростам рэвалюцыйных настрояў у Германіі. Ён атрымаў адну з сваіх старадаўніх назваў — ордэн Лебедзя і дапускаў прыём асоб абодвух палоў. Знак складаўся з фігуры белага лебедзя з раскінутымі крыламі, падвешанай да ажурнага авальнага медальона з выявай маці божай; апошні злучаўся з ланцугом[1]. Кожнае з яе трынаццаці звёнаў адлюстроўвае сэрца, заціснутае ў сярэднявечным катавальным інструменце з назвай брэмза — дзве проціпастаўленныя пілы.

Апошнім, у 1901 годзе, быў заснаваны ордэн Заслуг Прускай кароны — у азнаменаванне 200-годдзя абвяшчэння Прусіі каралеўствам. Ордэн быў заснаваны ў адной ступені і заняў другое месца ў іерархіі прускіх ордэнаў, адразу за ордэнам Чорнага арла. Знак у выглядзе мальтыйскага крыжа сіняй эмалі з каранаванымі вензелямі Вільгельма II у кутах насіўся на сіняй з жоўтымі палосамі стужцы.

Спіс ордэнаў[правіць | правіць зыходнік]

1382 Order of St Giovanni.svg Каралеўскі прускі ордэн Святога Іаана Königlich Preußischer St Johanniterorden
1701 Order of the Black Eagle - Ribbon bar.svg Ордэн Чорнага Арла Der Hohe Orden vom Schwarzen Adler; Schwarzer-Adler-Orden
1740 D-PRU Pour le Merite 1 BAR.svg Ордэн «За заслугі» Orden «Pour le Mérite»
1792 PRU Roter Adlerorden BAR.svg Ордэн Чырвонага арла Roter-Adler-Orden
1813 D-PRU EK 1914 2 Klasse BAR.svg Жалезны крыж Eisernes Kreuz
1814 PRU Non-combatant ribbon.png Ордэн Луізы Luisenorden
1842 D-PRU Pour le Merite 1 BAR.svg Ордэн «За заслугі» (у навуцы і мастацтве) Orden «Pour le Mérite» für Wissenschaft und Künste
1843 Ордэн Лебедзя Schwanenorden
1841 D-PRU Hohenzollern Order BAR.svg Княскі ордэн Дома Гогенцолернаў Fürstlich Hohenzollernscher Hausorden
1851 D-PRU Hohenzollern Order BAR.svg Каралеўскі ордэн Дома Гогенцолернаў Königlicher Hausorden von Hohenzollern
1861 PRU Order of Crown ribbon.svg Ордэн Кароны Kronen-Orden
1896 Ордэн Вільгельма Wilhelm-Orden
1901 436px ribbon bar of the Order of Merit of the Prussian Crown.svg Ордэн Заслуг Прускай кароны Verdienstorden der Preußischen Krone

Зноскі

  1. Винклер П. П. Лебедя орден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спасский И. Г. «Иностранные и русские ордена до 1917 года», издательство Государственного Эрмитажа, Ленинград — 1963
  • А. Деднев. Ордена Королевства Пруссия // Антиквариат. Предметы искусства и коллекционирования : журнал. — М., 2004. — Вып. 17, № 5. — С. 132—138. — ISSN 1683-7665.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]