Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (Балгарыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн «За грамадзянскія заслугі»
Орден «За гражданска заслуга»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Орден «За гражданска заслуга»
Краіна Сцяг Балгарыі Балгарыя
Тып ордэн
Каму ўручаецца грамадзянскім службоўцам
Дата заснавання царскі
2 жніўня 1891 года[1]
рэспубліканскі
13 чэрвеня 2003 года[2]
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая царская
Ордэн Святога Аляксандра
рэспубліканская
Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія»
Малодшая царская
Ордэн «За заслугі»
рэспубліканская
Медаль «За заслугі»
Адпавядае Царства
Ордэн «За вайсковыя заслугі»
Рэспубліка
Ордэн «За вайсковыя заслугм»
Ордэн Мадарскага вершніка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (балг.: Орден «За гражданска заслуга») — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 годаЦарствы Балгарыі. Ордэн быў заснаваны наказам князя Фердынанда I ад 2 жніўня 1891 года і прызначаўся для ўзнагароджвання дзяржаўных службоўцаў, якія ўзорнай службай ці выдатнымі заслугамі набылі права на падзяку Бацькаўшчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнагарода была заснаваная князем Фердынандам I 2 жніўня 1891 г. Першапачаткова было шэсць ступеняў, а ў 1933 г. была ўведзена ступень Вялікага Крыжа. У ордэна таксама ёсць Дамскі крыж, які мае тры ступені.

З адменай Тырноўскай канстытуцыі і абвяшчэннем Балгарыі як Народнай Рэспублікі ўзнагарода была скасаваная.

Ордэн «За грамадзянскія заслугі» быў адноўлены з некаторымі зменамі 13 чэрвеня 2003 года і сёння з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыя.

Палажэнне аб узнагародзе[правіць | правіць зыходнік]

Ордэнам «За грамадзянскія заслугі» ўзнагароджваюцца балгарскія грамадзяне, якія маюць вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне грамадзянскай супольнасці, ва ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў і правоў і свабодаў чалавека, за заслугі і ўклад у абарону, бяспеку і грамадскі парадак у Балгарыі.

Ступені[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн «За грамадзянскія заслугі» мае шэсць асноўных ступеней і адну асаблівую ступень:

  • Вялікі крыж
  • Вялікі крыж I ступені
  • II ступень
  • III ступень
  • IV ступень
  • V ступень
  • VI ступень

Вялікі крыж з'яўляўся найвышэйшай ступенню ордэна. Ім ўзнагароджваліся высокапастаўленыя балгарскія і замежныя дзеячы.

Існавалі таксама і тры ступені для ўзнагароджвання службоўцаў-жанчын.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

(2) Ордэн «За грамадзянскія заслугі» мае дзве ступені — першую і другую, з белай стужкай колераў балгарскага нацыянальнага флага:

1. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім боку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА» (балг.: «За грамадзянскія заслугі»), на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ» (балг.: «Рэспубліка Балгарыя»), між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне;

2. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім боку ў сярэдзіне крыжа — срэбны леў у круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА», на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне.

Знакі ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Орден «За гражданские заслуги»
I-я степень II-степень

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Денков, В. (2001) Български ордени и медали, София: Кибела.
  2. ЗАКОН ЗА ОРДЕНИТЕ И МЕДАЛИТЕ НА РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Денков, Ст. (2001) Български ордени і медаля, Сафія: Кибела.
  • Паўлаў. П. (2003) Български ордени і медаля, ????: ????.
  • Пётраў, T. (2000) Ордени і медаля ў България, Сафія: ????.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]