Ордэн Заслуг (Чылі)
| Ордэн Заслуг | |||
|---|---|---|---|
| Orden del Mérito | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва | Orden del Mérito | ||
| Краіна |
|
||
| Тып | ордэн | ||
| Дата заснавання | 1929 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Малодшая | Order of Bernardo O'Higgins[d] | ||
Ордэн Заслуг — дзяржаўная ўзнагарода Чылі за вайсковыя і грамадзянскія заслугі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Заслуг быў заснаваны ў 1929 годзе замест медалю Заслуг, заснаванага 4 верасня 1906 года.
Ордэн уручаецца чылійцам за ваенныя ці грамадзянскія заслугі перад дзяржавай. Ордэн можа быць уручаны выхадцам з Чылі, або замежным грамадзянам за заслугі перад Чылі.
Класы
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэнскі ланцуг
- Кавалер Вялікага крыжа — знак на плечавой стужцы і зорка на грудзях
- Гранд-афіцэр — знак на шыйнай стужцы і зорка на грудзях
- Камандор — знак на шыйнай стужцы
- Афіцэр — знак на стужцы з разеткай для нашэння на грудзях
- Кавалер — знак на стужцы для нашэння на грудзях
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
У залежнасці ад ступені знакі ордэна адрозніваюцца памерам і колерам эмалі.
Ордэнскі ланцуг складаецца з 18 залатых звёнаў у выглядзе лаўровага вянка. Да дзевятнаццатага залатога звяна ў выглядзе картуша з выявай герба Чылі ў каляровых эмалях мацуецца знак ордэна.
Знак ордэна ўяўляе з сябе пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок. У цэнтры зоркі круглы залаты медальён з жаночым профілем, які сімвалізуе рэспубліку. На аблямоўцы медальёна надпіс: «ORDEN DEL MERITO». Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе кондара, які расправіў крылы, мацуецца або да ордэнскага ланцуга, або да ордэнскай стужкі.
Зорка ордэна ўяўляе сабой пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок, які акружаюць палымнеючыя штралы. У цэнтры зоркі залаты медальён з аблямоўкай сіняй эмалі, у цэнтры якога намаляваны герб Чылі ў каляровых эмалях. На аблямоўцы надпіс: «ORDEN DEL MERITO».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Заслуг (Чылі)- Order of Merit (англ.)
- Інфармацыя на сайце «Свет узнагарод» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Інфармацыя на сайце «Ўзнагароды свету»(недаступная спасылка)




