Ордэн епіскапа Платона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн епіскапа Платона
Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden
Краіна
Тып religion-related award[d] і ордэн[d]
Падставы ўзнагароджання «служэнне на славу Бога і на карысць Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы»
Дата заснавання 1922
Статус уручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́рдэн епі́скапа Плато́на Эсто́нскай апо́стальска-правасла́ўнай царквы́ (эст.: Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden) — узнагарода Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы. Ордэнам узнагароджваюць за служэнне на славу Бога і на карысць Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы.

Заснаваная ў 1922 годзе Сінодам у памяць пра першага кіраўніка аўтаномнай праваслаўнай царквы Эстоніі Платона, замардаванага бальшавікамі. Адным з першых кавалераў ордэна 14 снежня 1925 года стаў прэзідэнт Эстоніі Канстанцін Пятс[1].

Пасля 1944 года царква працягнула сваю дзейнасць у эміграцыі. Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі ўручэнне ордэну было адноўленае ў 1996 годзе[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Paul Kulbusch - piiskop Platon (эст.). Tõstamaa Manorhouse (25 кастрычніка 2012).(недаступная спасылка)
  2. Estonian Apostolic Orthodox Church Order of Bishop Platon 1st Class (англ.). Medalj.nu (25 кастрычніка 2012).