Оўэна
Оўэна | |
---|---|
англ. Oeno | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,65 км² |
Найвышэйшы пункт | 5 м |
Размяшчэнне | |
24°41′ пд. ш. 130°06′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Піткэрн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Брытанскія заморскія тэрыторыі |
Раён | Астравы Піткэрн |
![]() |
Оўэна (англ.: Oeno) — атол на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі астравы Піткэрн. Плошча сушы — 0,65 км². Незаселены.
Прырода і геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атол Оўэна знаходзіцца ў 143 км на паўночны захад ад вострава Піткэрн. Мае каралавае паходжанне. Складаецца з шырокага бар’ернага рыфа, унутранай лагуны, у якой заключаны астравы Оўэна і Сэндзі. Плошча сушы — 0,65 км². Плошча разам з лагунай і рыфам — 16,5 км².
Сталых вадацёкаў і крыніц пітной вады на паверхні астравоў няма.
Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны. Сезонная розніца тэмператур не перавышае 7 °C. Дажджлівы сезон працягваецца з лістапада па сакавік.
Максімальная вышыня — каля 5 м.
Расліннасць бедная, прысутнічае толькі на востраве Оўэна. Галоўным чынам, гэта зараснікі хмызняку, панданус, але таксама ёсць пальмавыя дрэвы.
Фаўна прадстаўлена рэдкімі птушкамі. Міжнародная арганізацыя BirdLife International вызначае атол як важнае птушынае месца (IBA).
У 1997 г. у мэтах захавання калоніі птушак Оўэна быў вычышчаны ад пацукоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Атол быў адкрыты і нанесены на карту брытанскай экспедыцыяй у 1816 г. У 1824 г. ён атрымаў сваю назву па найменню амерыканскага кітабойнага судна, якое праходзіла каля яго.
10 ліпеня 1902 г. атол быў анексаваны Вялікабрытаніяй. У 1938 г. далучаны да астравоў Піткэрн.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Візіт на Оўэна Архівавана 1 красавіка 2013.
- Арніталогія Архівавана 23 верасня 2015.
- Фотаздымкі Архівавана 8 снежня 2008.