Піткэрн (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Піткэрн)
Jump to navigation Jump to search
Піткэрн
мясц. дыял. Pitkern, англ. Pitcairn
Pitcairnsatellite.png
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча4,6 км²
Найвышэйшы пункт347 м
Насельніцтва67 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва14,57 чал./км²
Размяшчэнне
25°04′00″ пд. ш. 130°06′00″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Піткэрн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
РэгіёнБрытанскія заморскія тэрыторыі
Піткэрн (востраў) (Ціхі акіян)
Піткэрн
Піткэрн
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Востраў Пі́ткэрн (на мясцовым дыялекце Pitkern Ailen, англ. Pitcairn Island) — востраў на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі астравы Піткэрн. Плошча сушы - 4,6 км². Насельніцтва - 67 чал. (2011 г.). Адзіны населены пункт - Адамстаўн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першымі насельнікамі былі палінезійцы, якія трапілі сюды ў прамежку часу паміж XI ст. і XV ст. Але да прыходу еўрапейцаў яны пакінулі востраў. У кан. XVIII ст. захоўваліся толькі рэшткі іх паселішча.

Адкрыты 3 ліпеня 1767 г. камандай брытанскага судна "Ластаўка" на чале капітана Філіпа Картэрэта. Названы ў гонар матроса Роберта Піткэрна, які першым убачыў востраў на гарызонце.

23 студзеня 1790 г. на Піткэрне з'явіліся мяцежныя матросы з судна "Баўнці". Разам з захопленымі ў палон 6 мужчынамі і 11 жанчынамі-таіцянамі (адна з іх мела немаўля) яны заснавалі земляробчую калонію. У 1800 г. у жывых застаўся толькі адзін мужчына-брытанец Джон Адамс. Ён прыняў на сябе адказнасць за ўсіх жанчын і дзяцей, арганізаваў навучанне дзяцей чытанню і прапаведаваў сярод каланістаў хрысціянства. Негледзячы на ізаляванасць і наяўнасць толькі аднаго дарослага мужчыны, абшчына здолела існаваць далей.

У лютым 1808 г. Піткэрн і яго калонія былі зноў адкрыты амерыканскім гандлёвым караблём "Тапаз" на чале капітана Мэйх'ю Фолджэра.

30 лістапада 1838 г. Піткэрн быў афіцыйна ўключаны ў склад Вялікабрытаніі. Зараз яго насяляюць 67 чал., нашчадкі мяцежнікаў з "Баўнці" і таіцян.

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Піткэрн мае вулканічнае паходжанне. Месціцца ў 2170 км ад Таіці, 5310 км ад Новай Зеландыі і 6600 км ад Панамы.

Большая частка ўзбярэжжа пакрыта стромкімі скаламі. Адзінае зручнае месца для высадкі - заліў Баўнці. Востраў не атачаюць каралавыя рыфы, таму каля берага заўсёды вялікія хвалі. У цэнтры Піткэрна - невысокая горная града (найвышэйшы пункт 347 м) і плато, на якім месціцца адзінае паселішча Адамстаўн.

Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага, даволі вільготны. Гадавая колькасць ападкаў - каля 1700 мм. Сярэдняя тэмпература ў залежнасці ад сезону вагаецца ад 17°C да 25°C.

Нават за межамі сельскагаспадарчых угоддзяў астравіцян флора Піткэрна значна зменена чалавекам. Лясы займаюць меней за 30% тэрыторыі вострава, растуць пераважна на горных схілах і ў ізаляваных далінах. Даследаванне флоры ў 2002 г. паказала, што толькі 81 від раслін на востраве можна лічыць мясцовым. З іх толькі некалькі эндэмікаў. Астатнія каля 250 відаў раслін былі інтрадуцыраваны чалавекам. Захаваліся дрэвападобная папараць Angiopteris chauliodonta і дрэва тапаў, якое шануецца астравіцянамі з-за высакаякаснай драўніны.

Фаўна прадстаўлена марскімі чарапахамі, пацукамі, крабамі, казуркамі і птушкамі. Раз на год каля вострава адбываецца міграцыя кітоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]