Павел Калецкі
Павел Калецкі | |
---|---|
Дата смерці | 13 сакавіка 1578[1] |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Павел з Манколіна (польск.: Paweł z Mąkolina), пасля Павел Калецкі (каля 1508 — 13.3.1578) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з сялянскага роду з Мазовіі, яго бацька Станіслаў быў вясковым войтам у Манколіне. У 1527 годзе паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт. Як і яго старэйшыя браты Філіп і Мацей, абраў духоўную кар’еру. Падобна, што яму спрыяў плоцкі біскуп Анджэй Кшыцкі . Вывучаў кананічнае і грамадзянскае права ў Балонскім універсітэце, дзе 23 сакавіка 1549 года атрымаў ступень доктара абодвух правоў. Па вяртанні на радзіму з’яўляўся абатам кляштара бенедыкцінцаў у Плоцку.
Да 1533 года набыў з братам Мацеем маёнтак Калечыцы ў Лідскім павеце, дзе фундавалі касцёл. Ад назвы маёнтка ўтварылася прозвішча Калецкіх.
Пахаваны ў Пултуску.