Перайсці да зместу

Мацей Калецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацей Калецкі
Котвіч
Котвіч
Дата нараджэння XV стагоддзе
Дата смерці 30 снежня 1576(1576-12-30)
Месца смерці
Грамадзянства

Мацей з Манколіна (польск.: Maciej z Mąkolina), пасля Мацей Калецкі (польск.: Maciej Kalecki; каля 1498 — 30.12.1576) — палітычны і рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Паходзіў з сялянскага роду з Мазовіі, яго бацька Станіслаў быў вясковым войтам у Манколіне. Магчыма, атрымаў вышэйшую адукацыю. Мяркуецца, што пачаў кар’еру пры двары апошніх мазавецкіх князёў. Яму спрыяў плоцкі біскуп (з 1527) Анджэй Кшыцкі  (польск.), які прыняў Мацея ў сваё гербавае брацтва і надаў яму герб «Котвіч»; набілітаваны на сойме 1533 года.

Пасля служыў пры двары вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны, памочнік яе лацінскага сакратара Яна Лявіцкага, потым сакратар Боны (лічыўся яе галоўным сакратаром). Прыкладна з 1547 сакратар вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста, узначальваў лацінска-польскі аддзел канцылярыі ВКЛ.

Атрымаў ад Боны і Жыгімонта Аўгуста шмат бенефіцый у Польшчы і ВКЛ, у т.л. алтарыю Св. Тройцы ў Мейшагале (1533), пасады каноніка віленскага, прэпазіта троцкага (да 1548). Да 1533 набыў з братам Паўлам (доктар абодвух правоў, будучы абат плоцкі) маёнтак Калечыцы, дзе фундавалі касцёл. Ад назвы маёнтка ўтварылася прозвішча Калецкіх. У старасці Мацей Калецкі вярнуўся ў Мазовію, жыў у Пултуску.