Павел Леанідавіч Арэшнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Леанідавіч Арэшнікаў
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 1894
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Леанідавіч Арэшнікаў (руск.: Павел Леонидович Орешников; 1894, г. Севастопаль[1] — ?) — савецкі журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рускі па нацыянальнасці, паходзіў з мяшчан[1]. Унук Феадосіі Ільінічны Арэшнікавай (пам. 1916; у другім шлюбе Віньён), якая ў гонар рана памерлага сына Леаніда фундавала ў Мікалаеве бальнічную Леаніда-Феадосіеўскую царкву[2].

Да пачатку і ў першыя гады Першай сусветнай вайны працаваў журналістам, быў забраны ў армію, у 1918 г. дэмабілізаваны ў чыне падпаручніка, інвалід, параліч левай рукі[1].

У 1917—1918 гг. з’яўляўся членам партыі левых эсэраў. Па заканчэнні трох курсаў юрыдычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1922 г. працаваў у газеце «Праўда». Пасля партчысткі 1923 г. выйшаў з членаў УсеКП(б) па стане здароўя[1].

У снежні 1924 г. накіраваны ў БССР на пасаду начальніка Галоўлітбела. У 1926 г. адначасова працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Полымя»[1].

Зноскі

  1. а б в г д Чырвоны аловак : нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР. У 2 кн. Кн. 1. 1919—1941 гг. / А. А. Гужалоўскі. — Мінск : Рэдакцыя газеты «Звязда», 2012. — 304 с.: іл. ISBN 978-985-90303-1-4
  2. Голубченко, Ирина. От Московской заставы до Сенного рынка - минуя гостиный ряд и воловий двор... Это улица Московская (руск.). Городская газета (31 ліпеня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]