Павел Паўлавіч Саковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Павел Паўлавіч Саковіч (24 мая 1941, Орша -18.07. 2014, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на заводзе «Легмаш». У 1960 г. паступіў на гістарычны факультэт БДУ. У студэнцкія гады супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Знамя юности» і «Чырвоная змена». Пасля вучобы працаваў у рэдакцыі аршанскай газеты «Ленінскі прызыў». Потым служыў у радах Савецкай Арміі. З 1969 па 1977 год — на партыйнай рабоце. Працаваў у Міністэрстве культуры БССР, Белсаўпрофе. Ужо ў даволі сталым узросце, у 1996 годзе, вярнуўся да журналісцкай і літаратурнай дзейнасці: быў загадчыкам аддзела часопіса “Полымя”, потым перайшоў у “Вожык”, дзе працаваў да пенсіі. У перыядычным друку рэгулярна выступаў з гумарыстычна-сатырычнымі творамі. Памёр 18 ліпеня 2014 года.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Минская область / Авт. текcта П.П.Сакович. - Мн. : Беларусь, 1975. - 28, [3] с.
  • Калючы серпанцін: гумар / Павел Саковіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. - 68, [2] с. - (Першая кніга празаіка)
  • Як я жонцы спадабаўся: апавяданні, гумарэскі / Павел Саковіч. - Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1983. - 47 с. - (Бібліятэка "Вожыка" ; № 3 (159))
  • Эпіграмы як рэкламы: Літ. пародыі. Байкі. Сатыр. мініяцюры / Павел Саковіч. - Мн. : Рэклам.-выд. фірма "Ковчег", 1997. - 71 с.
  • У Чамяроўскай пушчы: Аповесць,апавяданні / Саковіч, П. - Мн. : Юнацтва, 1989. - 204,[2]с.
  • Не моўкне рэха тых гудкоў ...: паэма / Павел Саковіч. - Віцебск : Витебская областная типография, 2007. - 39 с.
  • Мілавіца: Вершы / Павел Саковіч. - Мн. : Маст. літ., 1999. - 61, [1] с.
  • Вандроўкі машыніста Міколкі: [зборнік: для малодшага школьнага ўзросту] / Павел Саковіч. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. - 109, [1] с.
  • Дуплетам... па паэтах: Эпіграмы. Пародыі / Павел Саковіч. - Мн. : "Маст. літ.", 2002. - 133, [1] с.
  • Гром на калясніцы: Вершы: Для мал. шк. узросту / Павел Саковіч. - Мн. : Юнацтва, 2001. - 38, [2] с.
  • Сарамлівы памідор: вершы, вершаваны каляндар, забаўлянкі-вымаўлянкі, загадкі, смяшынкі-жартаўлінкі: [для малодшага школьнага ўзросту] / Павел Саковіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. - 70, [1] c.
  • Князь-карась: вершы, загадкі, усмешкі-пацешкі, казкі, абразкі, жартаўлінкі, баечкі ў прозе: [для малодшага школьнага ўзросту] / Павел Саковіч. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 94, [1] с.
  • Рэха трывожных гудкоў: паэма і апавяданні / Павел Саковіч. - Мінск : Беларуская Эцыклапедыя, 2014. - 62, [1] с. - (Кніжная паліца школьніка)

Творы, надрукаваныя ў зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • УП "Мингаз": 50 лет: 1957―2007 / [В. Е. Корбут и др.]. - Минск : И. П. Логвинов, 2007. - 119 с.
  • Честь превыше смерти: исторические рассказы / Валерий Чудов. - Минск : Четыре четверти, 2012. - 179, [2] с. - (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)
  • Пульс навальніц: вершы / Маргарыта Латышкевіч. - Мінск : Четыре четверти, 2012. - 57, [1] с. - (Серыя "Мінскія маладыя галасы")І жартам, і ўсур'ез: зборнік вершаў / Вольга Сакалова. - Мінск : Народная кніга, 2009. - 99 с.
  • Падарожжа ў свет дзівосаў: [для малодшага школьнага ўзросту / укладальнік П. П. Саковіч. - Мінск : Беларусь, 2013. - 263, [1] с.
  • Арыгінальнае меню: кніга прозы / Міхась Сліва. - Мінск : Кнігазбор, 2016. - 211 с.
  • Чароўныя пацеркі: казкі: [для дзяцей / укладальнік А. С. Масла. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. - 189, [1] с. - (Беларуская аўтарская казка)
  • Пороки и воздаяние: рассказы и эссе / Владимир Дорошевич. - Минск : Четыре четверти, 2014. - 206, [3] с. - (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)
  • Сувязь жыццяў: вершы / Яна Явіч. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2011. - 54, [1] с. - (Серыя "Мінскія маладыя галасы")
  • Нескончаема дней вереница: книга поэзии / Татьяна Бирченко. - Минск : Четыре четверти, 2012. - 90, [1] с. - (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)
  • Рукопожатие над Босфором: эссе, дорожные заметки, очерки, стихи / [составитель и автор вступительной статьи М. П. Поздняков. - Минск : Четыре четверти, 2013. - 110, [3] с., [2] л. ил. - (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзей, В. Памяці Паўла Саковіча / В. Гардзей // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 25 ліп. – С. 3.
  • Гардей, В. Поэма памяти и боли / В. Гардей // Железнодорожник Белоруссии. – 2007. – 14 апр. – С. 14.
  • Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына // Вожык. – 2011. – № 1. – С. 12–21.
  • Кошикова, В. П. «И будет слово земляков звучать над родною сторонкой...» / В. П. Кошикова // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 7 нояб. – С. 7.
  • Маляўка, М. Запрашэнне ў краіну Гномландыю / М. Маляўка // Настаўніцкая газета. – 2014. – 9 студз. – С. 10.
  • Марціновіч, А. Вандроўкі не аднаго Міколкі / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 27 снеж. – С. 12.
  • Марціновіч, А. З сэрцам ды… з перцам / А. Марціновіч // Народная газета. – 1998. – 21 лют. – С. 4.
  • Сліва, М. Для ўсёй сям'і / М. Сліва // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 26 ліп. – С. 4.

У сеці[правіць | правіць зыходнік]