Павел Паўлавіч Санковіч
Павел Санковіч | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Павел Паўлавіч Санковіч |
Спецыялізацыя | плаванне |
Нарадзіўся |
29 чэрвеня 1990 (34 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Рост | 1,82 м |
Вага | 75 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Паўлавіч Санковіч (нар. 29 чэрвеня 1990, Гродна, БССР, СССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[1].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 2011 на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 100 м на спіне. Срэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2008 сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м на спіне, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету 2008 сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Рэкардсмен Беларусі на дыстанцыі 50 м і 100 м на спіне, 100 м батэрфляем.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 100 м батэрфляй (34 месца з 43-х) і 100 м на спіне (18 месца з 43-х)[2].
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2014 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем[3].
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года на дыстанцыі 50 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.
Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем. Срэбраны прызёр у камбінаванай эстафеце 4 × 100 м. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м на спіне[4].
Зноскі
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2015 год(недаступная спасылка)
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 Архівавана 14 снежня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Паўлавіч Санковіч
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Плыўцы Беларусі
- Бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі па плаванні
- Срэбраныя прызёры чэмпіянату Беларусі па плаванні
- Чэмпіёны Беларусі па плаванні
- Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года