Павел Тамашавіч Южык
| Павел Южык | |
|---|---|
| Імя пры нараджэнні | Павел Тамашавіч Южык |
| Дата нараджэння | 4 (16) сакавіка 1874 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 сакавіка 1944 (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Род дзейнасці | мастак, настаўнік |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рэалізм |


Павел Южык (4 (16) сакавіка 1874, в. Новааляксандраўка (Вётхава), Смаргонскі раён — 24 сакавіка 1944, в. Новааляксандраўка) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і былога садоўніка аранжарэі шляхецкага маёнтка князёў Агінскіх, Тамаша Захаравіча Южыка і яго жонкі, хатняй гаспадыні Марыі Фадзееўны.
Атрымаў пачатковую адукацыю ў царкоўна - прыхадской школе в. Міхневічы. Да Першай сусветнай вайны скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Выкладаў на Вілейшчыне. Пазней вучыўся ў Віленскай школе малюнку І. П. Трутнева і мастацкім вучылішчы Пензы.
У 1915 годзе працаваў у канцэлярыі Віленскай дырэкцыі народных вучэльняў.
У 1920-я выкладаў маляванне ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1926 годзе ўвайшоў у склад Віленскага беларускага Нацыянальнага Камітэта.
Першая персанальная выстаўка твораў П. Южыка адбылася ў 2009 (Мінск)[1].
Зноскі
- ↑ Першая выстава забытага мастака з Заходняй Беларусі // сайт «Радыё Свабода» 30 студзеня 2009
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мастак з Вётхава Павел Фаміч Южык [Выяўленчы матэрыял]: жывапіс: [альбом] / укладальнікі: С. Кенько, В. Грыбанаў ; аўтар прадмовы В. Грыбанаў. — Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага. — Мн .: Чатыры чвэрці, 2024. — 31 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-581-701-8.
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Варшава 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007.
- Ліс А. Мастак родам з Ветхава: творчы лёс Паўла Южыка / А. Ліс // Роднае слова. — 1994. — № 2. — с. 43.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Смаргонскім раёне
- Пахаваныя ў Смаргонскім раёне
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-партрэтысты Беларусі
- Іканапісцы Беларусі