Павел Эдвардавіч Крывіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Эдвардавіч Крывіцкі
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 17 красавіка 1984(1984-04-17)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см

Павел Эдвардавіч Крывіцкі (нар. 17 красавіка 1984) — беларускі лёгкаатлет (кіданне молата).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца каманднага чэмпіянату Еўропы 2010 года. На чэмпіянаце свету 2009 года — 8-е месца, на чэмпіянаце свету 2011 года — 5-е, шматразовы чэмпіён Беларусі.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў кіданні молата, у папярэднім раўндзе заняў 28-е месца і ў фінал не патрапіў[3].

Дыскваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2015 года Крывіцкі быў дыскваліфікаваны за допінг на 4 гады, адлік тэрміну пачаўся 11 чэрвеня 2015 года і павінен быў завершыцца 10 чэрвеня 2019 года[4].

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Зноскі

  1. Pavel Kryvitski // World Athletics database
  2. Sports-Reference.com Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
  4. Метатель молота Павел Кривицкий и еще два белорусских спортсмена дисквалифицированы на 4 года за допинг (руск.)
  5. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  6. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.