Павел Ягоравіч Марозаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Павел Ягоравіч Марозаў (11 кастрычніка 1978, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «банкаўская справа» (2000), аспірантуру БДЭУ па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт» (2004), магістратуру ЕГУ па спецыяльнасці «паліталогія» (2004).[Крыніца?]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1998 года актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю ў рамках беларускага аддзялення Міжнароднай Добраахвотніцкай Службы (SCI), з 2000 па 2003 год быў членам Камітэта фінансавых дараднікаў дадзенай арганізацыі. Пасля заканчэння вучобы працаваў у «Прыорбанку», пасля займаўся ІТ бізнесам і рэалізацыяй праекту «Узмацненне магчымасцей беларускага экалагічнага руху».

У 2004 годзе заснаваў супольнасць «Трэці Шлях». Аўтар канцэпцыі «Пакаленне Адраджэння». Стварэнне сатырычнай анімацыі «Мультклуб» аб разуменні беларускай рэчаіснасці, дзе фігуравалі персанажы, падобныя да Аляксандра Лукашэнкі і яго набліжаных, паслужыла падставай да пераследу ўладамі. У 2005 годзе быў абвінавачаны па артыкуле № 367 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Беларусі» (пазбегнуў арышту). У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у складзе каманды Аляксандра Казуліна. З 2006 года знаходзіцца ў эміграцыі ў Эстоніі.

У 2006 годзе заснаваў і ўзначаліў грамадcкую арганізацыю «Новы Шлях для Беларусі», якая займаецца праектамі з удзелам новага пакалення[Крыніца?] беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, а таксама актывістаў з Беларусі і падтрымкай беларускай культуры. У 2008 выступіў ініцыятарам стварэння Кангрэса новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША[Крыніца?]. З 2008 член Рады БНР (Урада БНР у выгнанні). Займаецца культурнымі, інфармацыйнымі і моладзевымі праектамі, аб'яднаннем новага пакалення беларусаў дыяспары і актыўных грамадзянскіх актывістаў у Беларусі. Разам з калегамі стварыў канцэпцыю шырокага Беларускага міжнароднага руху. У 2009 на Жэнеўскім Саміце разам з калегамі-дысідэнтамі з Ірана, Бірмы, Венесуэлы, Кубы, Зімбабвэ, Егіпта заснаваў сетку ўзаемадзеяння і кааперацыі паміж дысідэнтамі ў гэтых краінах.

Аўтар канцэпцый і рэалізатар больш за 50 розных праектаў у галіне грамадскага актывізму, інфармацыі і культуры[Крыніца?].

Выступае з лекцыямі на тэму сітуацыі ў Беларусі[Крыніца?] — Дактаральны каледж Еўропы (Страсбург), Еўракаледж Тартускага ўніверсітэта (Тарту), Нямецкі фонд Маршала (Вашынгтон), фонд Херытадж (Вашынгтон), Карнегі цэнтр (Масква), Жэнеўскі кангрэс цэнтр (Жэнева) і інш. Выпускнік праграмы «Інстытут Лідарства» ПАКТ (ЗША), Флэтчэр Скул (ЗША), праграмы нямецкага ўрада па падрыхтоўцы кансультантаў для некамерцыйнага сектара Беларусі, Амстэрдамска-Маастрыхскага летняга ўніверсітэта.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Павел Марозаў: «Беларускія ўлады чамусьці вырашылі, што мне шкодна займацца грамадскай дзейнасцю, знаходзячыся ў Мінску» [1]
  • Член Рады БНР: камуністычныя рэпрэсіі закранулі больш за палову беларусаў [2]
  • Беларускія ўлады разлічваюць на патэнцыял дыяспары [3]
  • КДБ Беларусі «ваюе» са стваральнікамі мульцяшнага Лукашэнкі [4]
  • АБСЕ НЕЗАДАВОЛЕНАЯ пераследам аўтараў мультыкаў аб Лукашэнку [5]
  • Беларускія мультыплікатары зганьбавалі Лукашэнку [6]
  • У Францыі прайшоў II Кангрэс новай беларускай дыяспары [7]
  • У Вашынгтоне праходзіць беларуская выстаўка «Мастацтва супраць дыктатуры» [8]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Трэці Шлях» [9]