Падазерцы (возера)
Падазерцы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,4[1] м |
Даўжыня | 0,48 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | каля 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,45 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
Падазерцы — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Падазерцы.
Плошча паверхні возера каля 0,16 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, парослыя хмызняком і рэдкалессем, месцамі лесам, месцамі забалочаныя. У паўночна-заходняй частцы з возера выцякае ручай у раку Дрыса.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)