Падарунак (фільм)
| Падарунак | |
|---|---|
| | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Працягласць | 19 хв. |
| Бюджэт | 500 $ |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 2014 |
«Падару́нак» (руск.: Подарок) — беларускі незалежны кароткаметражны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Гарыкам Вяпшкоўскім у 2014 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У сям’і герояў некалькі гадоў таму загінула мама, і на выхаванне бацькі засталося двое падлеткаў: сын і дачка. Кожны свой дзень нараджэння сын пытаўся ў таты, што той яму падорыць на 18-годдзе. Бацька кожны раз адказваў жартам: «Давай дажывем да 18-ці, потым пагаворым». Да сваіх 17-ці гадоў хлопец пачаў злоўжываць алкаголем, стаў таксікаманам. Акрамя гэтага, у сям’і падрастае дачка, на якую звалілася ўся праца па хаце. Хоць ёй хочацца купіць касметыку і модную вопратку, схадзіць у клуб са аднагодкамі, але яна не можа сабе гэтага дазволіць. З-за сваёй алкагольнай залежнасці і таксікаманіі сын трапляе ў лякарню з невылечным захворваннем сэрца. Вылечыць яго можна толькі адным спосабам — пры дапамозе перасадкі органа…
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Сяргей Шымко | тата |
| Дзмітрый Давідовіч | сын |
| Гражына Быкава | дачка |
| Наталля Халадовіч | маці |
| Яўгенія Задора |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя, аператар, рэжысёр — Гарык Вяпшкоўскі
- кампазітар — Віталь Суддзін
- гукарэжысёр — Ксенія Каральчук
- мантаж — Гарык Вепшкоўскі
- памочнік рэжысёра — Яўгенія Задора
- асістэнт рэжысёра — Таццяна Баравік
- запіс гука на пляцоўцы — Юрый Бурш, Ксенія Каральчук
- мастак па грыму — Таццяна Баравік
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі фільма праходзілі ў Брэсце цягам трох дзён. Бюджэт фільма склаў 500 долараў ЗША.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Брестчанин снял короткометражный фильм за одну зарплату(руск.). TUT.BY. 27 лістапада 2014. Архівавана з арыгінала 1 красавіка 2020. Праверана 2020-03-16.
- ↑ Короткометражный фильм "Подарок" брестчанин снял за одну зарплату (видео) (руск.). БрестСИТИ (27 ноя). Праверана 19 сакавіка 2020.