Падклецце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

ПАДКЛЕЦЦЕ - ў драўляным дойлідстве, ніжні, звычайна нежылы паверх дома або гаспадарчай пабудовы. Падклецце ў сялянскім будаўніцтве на Беларусі сустракаліся рэдка, пераважна на паўночным-усходзе. Вядомы ў сядзібным і замкавым дойлідстве 16—18 ст. У падклеццях жылых дамоў размяшчалі каморы, стайні і інш., гаспадарчыя памяшканні, часам жыллё прыслугі, кухню, пякарню. Рабілі падклецці ў некаторых гаспадарчых збудаваннях (клецях, свірнах). Ролю падклецці ў гарадскім жыллі 18 — пач. 20 ст. нярэдка выконвалі ніжнія мураваныя паверхі, дзе размяшчаліся складскія памяшканні, крамы, майстэрні.