Падкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сучасная падкова

Падкова — прыстасаванне для абароны капытоў каня.

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пры працы каня на цвёрдым грунце рагавыя часткі капытоў хутка зношваюцца. Пры пашкоджанні капытоў конь адчувае боль, пачынае кульгаць, або ўвогуле адмаўляецца ступаць на хворую нагу. Падкова дазваляе засцерагчы капыты ад зносу і абараніць іх ад удараў аб цвёрды грунт. У зімовы час падковы, забяспечаныя шыпамі, паляпшаюць счапленне капытоў з грунтам і прадухіляюць слізгаценне.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Забабоны[правіць | правіць зыходнік]

У некаторых культурах падкова на дзверы лічыцца ахоўным талісманам

Падкова даўно лічыцца сімвалам шчасця. Яна першапачаткова была зроблена з жалеза, з матэрыялу, які, як лічылі, мог адагнаць злых духаў. Многія людзі вераць, што калі павесіць падкову на дзверы з двума канцамі, накіраванымі ўверх, то будзе шчасце ў хаце.

Геральдыка[правіць | правіць зыходнік]

Падкова актыўна выкарыстоўваецца ў геральдыцы. Яна размешчана на гербах гарадоў і мястэчак, такіх як Дрыбін, Жалудок, Іванава, Касцюковічы, Клічаў, Любча, а таксама на прыватнаўласніцкіх гербах (Далэнга, Дамброва, Крыўда, Лада, Побуг, Слепаўрон і інш.).