Герб Любчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Любчы
Дэталі
Шчыт
барочны
Заснаванне 24 ліпеня 2014

Герб Любчы — герб гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і дзвюма срэбнымі рыбамі»[2].

Герб Любчы 1644 года

У 1644 Любча атрымала новы герб[2]: «у блакітным полі брама з дзвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт»[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны герб Любчы ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намалявана сярэбраная падкова, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж металу прымацаваны да абодвух яе шыпоў. Унутры падковы намаляваны дзве рыбы (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]