Даленга (герб)
Даленга (польск.: Dołęga) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з пачатку XV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 170 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Мыцельскія, Радзівіловічы, Серакоўскія, Хадакоўскія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У час час барацьбы Баляслава Крывавуснага з прусамі, рыцар Даленга, што належаў гербу Побуг, з засады напаў на непрыяцельскі фланг, дзе знаходзіўся варожы начальнік, і выстралам з арбалета скінуў яго з каня, гэта вельмі напалохала прусаў. Такі манеўр вырашыў вынік бітвы. За гэты гераічны ўчынак князь Баляслаў дараваў Даленгу стралу ў прыдатак да яго герба Побуг.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У блакітным полі сярэбраная падкова канцамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, унізе сярэбраная страла вастрыём уніз; клейнод — над прылбіцай з каронай чорнае крыло, прабітае сярэбранай стралой.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Даленга // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 571.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даленга (герб)
- Даленга (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Herbu Dołęga
- Герб Даленга