Падмурак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будаўніцтва падмурку з бетона

Падмурак (Фундаментлац.: fundamentum — аснова) — ніжня частка будынкаў ці збудаванняў, якая перадае нагрузку грунтам. Глыбіня падмурка залежыць ад інжынерна-геалагічных і гідралагічных умоў, канструкцыйных асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, глыбінь прымярзання пучыністых грунтоў, размыву (для гідратэхнічных збудаванняў). Фундамент робяць з жалезабетону, бетону, бута-бетону, каменю, бутавага каменю, цэглы-жалезняку, драўніны.

Будынак на павышаным падмурку ў Глендэйле, Каліфорнія.

Падмуркі падзяляюцца на масіўна-суцэльныя пад усім збудаваннем; стужачныя пад суцэльныя сцены; адзіночныя (слупавыя) пад калоны; каробчатыя — пад вышынныя дамы; рамныя для апор прамысловых установак; падмуркі складкавага тыпу ці з абалонак у выглядзе цел вярчэння пад асобныя калоны, апоры і высокія збудаванні; падмуркі-блокі маставых апор, плацін, доменных і коксавых печаў, веж, помнікаў, станкоў і інш; палевыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]