Падняты сцяг (аднадзёнка)
Выгляд
| «Падняты сцяг» | |
|---|---|
| Тып | газета-аднадзёнка |
| Рэдактар | Лявон Рыдлеўскі |
| Заснавана | 16 жніўня 1923 |
| Палітычная прыналежнасць | Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | Вільня |
«Падняты сцяг» — грамадска-палітычная газета-аднадзёнка Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая выйшла 16 жніўня 1923 года ў Вільні пад рэдакцыяй Лявона Рыдлеўскага. Інфарміравала пра развіццё беларускага тэатра, функцыянаванне Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, закрыццё польскімі ўладамі наступных беларускіх выданняў: «Наша будучыня», «Новае жыццё», «Саха», «Наша Жыццё» і «Наш Сцяг», а таксама пра канфіскацыю 15 нумароў перыядычных выданняў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]