Мікалай Георгіевіч Падсаднік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Падсаднік)
Мікалай Георгіевіч Падсаднік
Дата нараджэння 1 студзеня 1922(1922-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1975(1975-11-24) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў Авіяцыя
Гады службы 19401948
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Мікалай Георгіевіч Падсаднік (1 студзеня 1922, Вуглы, Полацкі раён — 24 лістапада 1975) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1940 г. У 1943 г. скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. У дзеючай арміі з верасня 1943 г. Камандзір звяна 165-га штурмавога авіяцыйнага палка лейтэнант М. Г. Падсаднік да красавіка 1945 г. здзейсніў 106 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.08.1945 г.

Пасля вайны на партыйнай, прафсаюзнай і адміністрацыйнай рабоце. У 1959 г. скончыў Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху.

Памёр 24.11.1975 г. Пахаваны ў Маскве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падсаднік Мікалай Георгіевіч // Беларуская Энцыклапедыя : у 18 тамах / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 11. — С. 505.