Падсудны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падсу́дны — абвінавачаны, якога аддалі пад суд. Паводле працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь (КПКу рэдакцыі 1960) мае права браць удзелу судовым разглядзе яго справы, заяўляць адводы і хадайніцтвы, прад’яўляць доказы, выступаць у судовых спрэчках, выступаць з апошнім словам, абскарджваць прыгавор і вызначэнне суда. Яўка падсуднага ў суд абавязковая. Разбор справы пры адсутнасці падсуднага дапускаецца ў выключных выпадках, калі гэта не перашкаджае ўстанаўленню ісціны па сутнасці абвінавачвання. Свае правы падсудны рэалізуе сам або з дапамогай абаронца. Пасля вынясення абвінаваўчага прыгавору і набыцця ім законнай сілы падсудны становіцца асуджаным.

КПК Рэспублікі Беларусь 1999 замест паняцця «падсудны» ўжывае паняцце «абвінавачаны», пакідаючы за ім тыя ж правы і абавязкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]