Пад’ельнік звычайны
Выгляд
| Пад’ельнік звычайны | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Monotropa hypopitys L., 1753 | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Пад’ельнік звычайны, Сліўшаня[1] (Monótropa hypopitys) — від травяністых мікагэтэратрофных (безхларафільных) шматгадовых раслін роду Пад’ельнік (Monotropa) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дасягае вышыні 15-30 см. Суквецце густое, да цвіцення выгнутае дадолу, пасля цвіцення выпростваецца. Кветкі правільныя (актынаморфныя), пры чым канчатковыя кветкі ў суквецці маюць па 5 чашалісцікаў і пялёсткаў, іншыя кветкі — па 4, рэдка па 6. Пялёсткі падоўжаныя, зверху пашыраныя, белыя або светла-жоўтыя. Сцябло сакавітае. Лісце сядзячае, яйкападобна-падоўжанае, бурае. На карані можна ўбачыць ярка выяўленую мікарызу.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ў змешаных і іглічных лясах.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Hypopitys monotropa Crantz