Пажар у Гомелі (1701)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пажар 1701 года ў Гомелі — пажар у старосцінскім Гомелі, у выніку якога згарэла замкавая Мікалаеўская царква. Вядомы па фрагментарных звестках Е. Беліцкага (Еўдакіма Раманава), які карыстаўся страчанымі на сёння дакументальнымі крыніцамі XVIII ст. са збораў магілёўскай духоўнай кансісторыі. Прычыны, маштаб, абставіны, а таксама іншыя наступствы, апроч пагібелі храма, застаюцца нявысветленымі. Знішчаную ў агні царкву потым адбудавалі з дрэва «не коштам у Богу зэшлага пана старосты (Фамы Красінскага), але па міласці дабрадзеяў замежных расійскіх дабрачэсных»[1], г. зн. на сабраныя яе протаіерэем ахвяраванні ў Расійскім царстве[2].

Зноскі

  1. Белицкий Е. Под польским игом. II. Захват гомельских церквей // Вестник Виленского православного свято-духовского братства. — 15 марта. — 1907. — С. 26.
  2. Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 17.