Свята-Пакроўская царква (Магілёў)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Пакроўская царква | |
|---|---|
| Фота да 1918 года | |
| 53°53′34,12″ пн. ш. 30°20′07,32″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Горад | Магілёў |
| Архітэктурны стыль | Магілёўская школа дойлідства |
| Першая згадка | 1570 |
| Дата скасавання | 1949 |
| Стан | адноўлена ў 2022 годзе |
Свята-Пакроўская царква — існавала ў канцы XVII — пачатку XX стагоддзя ў Магілёве. Пабудаваная з цэглы ў традыцыях Магілёўскай школы дойлідства. Адноўлена ў 2022 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны ў плане крыжова-купальны храм. Ва ўсходняй частцы ён завяршаўся трыма паўцыліндрычнымі апсідамі, у заходняй — прытворам і дзвюма рызніцамі па баках асноўнага аб’ёму. Над сяродкрыжжам узвышаўся васьмігранны светлавы барабан, накрыты сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокай васьміграннай шыйцы. Тарцы асноўнага аб’ёму і крылы трансептаў завяршаліся трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі нішамі ў цэнтры. Вуглы аб’ёмаў і сцены рызніц былі дэкарыраваны пілястрамі, аконныя праёмы мелі паўцыркульную форму. Па перыметры будынак быў апяразаны тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр’еры чатыры масіўныя слупы пры дапамозе ветразяў падтрымлівалі барабан купала.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Свята-Пакроўская царква (Магілёў) на Вікісховішчы |
